Жуль Ардуэн-Мансар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жуль Ардуэн-Мансар
Jules Hardouin-Mansart
Ж. Ардуэн-Мансар. Партрэт працы Ж. Лемуана
Ж. Ардуэн-Мансар. Партрэт працы Ж. Лемуана
Імя пры нараджэнні Жуль Ардуэн
Дата нараджэння 16 красавіка 1646(1646-04-16)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 мая 1708(1708-05-11)[1][4][…] (62 гады)
Месца смерці
Грамадзянства Францыя
Дзеці Jacques Hardouin-Mansart[d]
Род дзейнасці архітэктар, дзеяч мастацтваў
Мастацкі кірунак барока
Уплыў Франсуа Мансар і Лібераль Бруан[d]
Уплыў на Рабер дэ Кот[d], Gilles-Marie Oppenord[d] і Augustin-Charles d'Aviler[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жуль Ардуэн-Мансар (фр.: Jules Hardouin-Mansart, народжаны Жуль Ардуэн; 16461708) — французскі дойлід, прыдворны архітэктар Людовіка XIV, траюрадны пляменнік Франсуа Мансара, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў стылю барока ў французскай архітэктуры.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сабор Дому Інвалідаў

Жуль Ардуэн нарадзіўся 16 красавіка 1646 года ў Марлі. Вучыўся дойлідству ў Лібераля Бруана — архітэктара, вядомага стварэннем Гатэля інвалідаў у Парыжы. Акрамя таго, Жуль атрымаў у спадчыну калекцыю планаў і чарцяжоў свайго знакамітага стрыечнага дзеда Ф. Мансара. Заадно ўзяў сабе і яго прозвішча, якое стала моцнай гандлёвай маркай.

Кар'еру самастойнага архітэктара Ардуэн-Мансар пачаў з праекта палаца дэ Кланьі для мадам дэ Мантэспан. Праца была заўважана пры двары, што дапамагло маладому дойліду пайсці ўгару. Службу пры двары Людовіка XIV Жуль пачаў з праекта па пашырэнні палаца ў Сен-Жэрмен-ан-Ле, затым завяршыў будаўніцтва Вялікага Трыянона і першай каралеўскай царквы Нотр-Дам (Царква Багародзіцы) у Версалі. Самымі вядомымі тварэннямі Ардуэн-Мансара сталі такія парыжскія славутасці, як Сабор Дому інвалідаў (1693—1706), а таксама комплексы плошча Перамог (пач. у 1684 г.) і Вандомская плошча (пач. у 1698 г.).

Архітэктар сканаў 11 мая 1708 г.

У гонар Ардуэн-Мансара названы кратар на Меркурыі.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Jules Hardouin-Mansart (Architecture series—bibliography) by Lamia Doumato.

Зноскі

  1. а б RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Jules Hardouin-Mansart // StructuraeRatingen: 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Ардуэн-Мансар Жюль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Jules Hardouin-Mansart // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.