Золтан Кодай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Золтан Кодай
венг.: Kodály Zoltán
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 16 снежня 1882(1882-12-16)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 сакавіка 1967(1967-03-06)[1][2][…] (84 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Жонка Emma Kodály[d] і Sarolta Péczely[d]
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Hans von Koessler[d] і Шарль-Мары Відор
Прафесіі кампазітар класічнай музыкі, школьны настаўнік, музычны этнограф
Інструменты альт
Жанры класічная музыка
Выхаванцы Béla Tardos[d], Anne Lauber[d], Antal Doráti[d], István Pártos[d], Helen Glatz[d], Ferenc Fricsay[d], György Kósa[d], Tibor Varga[d], Lili Kraus[d], Tamás Vásáry[d], Erzsébet Szőnyi[d] і Ferenc Schwalm[d]
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Узнагароды
Аўтограф Аўтограф
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Мемарыяльная дошка памяці З. Кодая ў Будапешце

Золтан Кодай (венг.: Kodály Zoltán; 16 снежня 1882, Кечкемет — 6 сакавіка 1967, Будапешт) — венгерскі кампазітар, музыкант і тэарэтык музыкі.

З дзяцінства граў на скрыпцы, вучачыся ў бацькі, музыканта-аматара. У 1900 г. паступіў на аддзяленне моў Будапешцкага ўніверсітэта і адначасова ў клас кампазіцыі Ганса фон Кеслера ў Каралеўскую Венгерскую акадэмію музыкі. Па заканчэнні курса на працягу года вучыўся ў Парыжы ў Шарля Відора.

З 1905 г. займаўся зборам твораў венгерскай народнай музычнай спадчыны, з гэтай мэтай ездзіў па вёсках розных венгерскіх правінцый. Пачынаючы з 1906 года публікаваў, сумесна з Белай Бартакам, шматлікія зборнікі народных песень. З 1912 года — прафесар Музычнай акадэміі ў Будапешце. Сярод яго вучняў былі такія ў будучыні вядомыя дзеячы музычнай культуры, як Габар Дарваш, Антал Дорату, Золтан Гардоньі і інш. У гэты перыяд кампазітар актыўна займаўся тэорыяй музыкі, пісаў працы па музычнай педагогіцы. У прыватнасці, сумесна са сваім вучнем І. Адамам распрацаваў метад Кодая, асабліва паспяховы пры навучанні непрафесійных музыкантаў і харавых груп.

У гады Першай сусветнай вайны кода, сумесна з Белай Бартакам, працаваў у сектары музыкі аддзела прэсы ваеннага міністэрства Аўстра-Венгрыі ў Будапешце. У 1942 годзе выйшаў у адстаўку атрымаўшы званне ганаровага прафесара, у самым канцы Другой сусветнай вайны стаў прэзідэнтам Венгерскага савета мастацтваў. У 1966 годзе быў сфарміраваны названы ў яго гонар струнны квартэт.

Ганаровы прэзідэнт ІСМЕ. За заслугі ў галіне музычнага мастацтва быў адзначаны ўзнагародамі Венгерскай Народнай Рэспублікі. Другі ганаровы прэзідэнт ІСМЕ.

Музычныя творы[правіць | правіць зыходнік]

Духоўная музыка[правіць | правіць зыходнік]

  • Psalmus Hungaricus 1923
  • Budavari Te Deum 1936
  • Missa brevis 1944
  • Adventi evek 1963

Аркестравыя кампазіцыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Летні вечар 1906
  • Сюіта Хары Янаша 1927
  • Танцы з Галанты 1933
  • Варыяцыі да венгерскай народнай песні «Паўлін» 1937
  • Канцэрт для аркестра 1940
  • Сімфонія 1960

Камерная музыка[правіць | правіць зыходнік]

  • Лірычныя рамансы для скрыпкі і віяланчэлі 1898
  • Адажыа для віяланчэлі, скрыпкі і басэтлі 1910
  • Саната для скрыпкі і фартэпіяна, opus 4
  • Саната для віяланчэлі сола, opus 8
  • Санаціна для скрыпкі і фартэпіяна
  • Дуа для віяланчэлі і скрыпкі, opus 7
  • Струнны квартэт № 1, opus 2
  • Струнны квартэт № 2, opus 10
  • 9 фартэпіянных п'ес, opus 3
  • 7 фартэпіянных п'ес, opus 11.

Зноскі

  1. а б Zoltán Kodály // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Zoltan Kodaly // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  5. Magyarországi felsőoktatási intézmények (1580-1918)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Сачыненні[правіць | правіць зыходнік]

Kodaly, Zoltan «Wege zur Musik», Budapest, Corvina Kiado 1983.