Зыгмунт Глогер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зыгмунт Глогер
польск.: Zygmunt Gloger
Дата нараджэння 3 лістапада 1845(1845-11-03)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 жніўня 1910(1910-08-16)[2] (64 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Ян Глогер[d]
Маці Міхаліна Марыяна з Войнаў[d]
Жонка Аляксандра з Ельскіх[d]
Род дзейнасці гісторык, археолаг, этнограф, фалькларыст
Навуковая сфера археалогія, этнаграфія, гісторыя, фалькларыстыка
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зыгмунт Глогер (польск.: Zygmunt Gloger; 3 лістапада 1845, в. Тыборы-Камянка  (польск.), Ломжынскі павет  (руск.), Аўгустоўская губерня, Расійская імперыя (цяпер Высокамазавецкі павет, Падляскае ваяводства, Польшча) — 15 жніўня 1910, г. Варшава, Царства Польскае Расійская імперыя) — польскі археолаг, этнограф, гісторык, фалькларыст[3].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Партрэт З. Глогера з Тыкоціна

Прадстаўнік шляхецкага роду герба Прус  (руск.). Ураджэнец Падляшша. У 1867 годзе скончыў Варшаўскую галоўную школу  (руск.). У наступным годзе паступіў на гісторыка-археалагічнае аддзяленне Ягелонскага ўніверсітэта. На яго далейшую навуковую кар’еру ў этнаграфіі вялікі ўплыў аказалі сустрэчы з прафесарам В. Полем  (руск.) і О. Кольбергам  (бел. (тар.))

Скончыў Кракаўскі ўніверсітэт у 1870 годзе. 3 1870 у маёнтку Яжава  (польск.) пад Тыкоцінам. Зрабіў шмат фальклорна-этнаграфічных і краязнаўчых экспедыцый па Польшчы, Беларусі, Літве.

Сабраў у Яжэве багатую бібліятэку, вялікую музейную калекцыю археалагічных, этнаграфічных, археаграфічных, нумізматычных і сфрагістычных матэрыялаў. Тут захоўваліся беларускія матэрыялы са збораў М. Федароўскага, А. Кіркора, К. Тышкевіча і Я. Тышкевіча, А. Ельскага і інш[3]. У яго «Старапольскай энцыклапедыі» (т. 1— 4, 1900—0З, 5-е выд. 1985) каля 1000 ілюстрацый, шматлікія беларускія матэрыялы па гісторыі, геаграфіі, драўлянай і мураванай архітэктуры, кнігадрукаванні, матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў, якія Зыгмунт Глогер збіраў і даследаваў усё жыццё.

Пахаваны на могілках Старыя Павонзкі ў Варшаве.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Бюст З. Глогера ў Ломжы

Першыя этнаграфічныя працы пачаў у 1867 годзе. Пазней ажыццявіў шматлікія паездкі з мэтай правядзення этнаграфічных і археалагічных даследаванняў па землях Польшчы, Беларусі і Літвы[3].

Арганізатар і першы старшыня Польскага краязнаўчага таварыства  (польск.) ў Варшаве[3].

Тлумачыў этнаграфію як адну са спецыяльных гістарычных дысцыплін, шырока выкарыстаў у этнаграфічных даследаваннях гісторыка-параўнальны метад. Яго працы грунтаваліся на матэрыялах, сабраных падчас комплексных краязнаўчых даследаванняў зямель і насельніцтва Падляшша.

У археалагічных даследаваннях вучонага цікавілі праблемы каменнага веку. Між іншым раскопваў курганы каля Ваўкавыска, удзельнічаў з М. Федароўскім у археалагічных і этнаграфічных экспедыцыях[3].

Арганізаваў навуковыя публікацыі папулярных кніг.

Член гістарычнай, археалагічнай і антрапалагічнай камісіі пры Кракаўскай акадэміі ведаў. Як член Гістарычнай камісіі польскай Акадэміі ведаў  (польск.), удзельнічаў у падрыхтоўцы многіх энцыклапедый. Сабраныя за доўгія гады калекцыю, бібліятэку і архіў завяшчаў Кракаўскаму  (польск.) і Варшаўскаму  (польск.) этнаграфічным музеях, Таварыствам краязнаўства і бібліятэцы ў Варшаве[3].

Большасць этнаграфічных і фальклорных матэрыялаў апублікаваў на старонках польскіх штотыднёвікаў, календароў і часопісаў. Так, у трох тамах «Wisły» (1889, 1896, 1898) друкаваліся артыкулы пра прыказках, песнях, якія суправаджалі хрысцільныя і пахавальныя абрады ўкраінцаў. на старонках «Bіbliotekі Warszawskіеj» публікаваў матэрыялы пра каляндарныя абрады.

Выбраныя працы[правіць | правіць зыходнік]

З. Глогер — аўтар каля 800 навуковых прац і артыкулаў.

Яго галоўная праца «Geografia historyczna ziem dawnej Polski» («Гістарычная геаграфія зямель старажытнай Польшчы», 1900, змешчаны матэрыялы пра ВКЛ, Беларусь) ініцыявала шырокія даследаванні ў галіне спецыяльных гістарычных дысцыплін.

Шматлікія працы Глогера не адрозніваюцца адзінствам поглядаў і паслядоўнасцю. З іх найбольш важныя:

  • Obrzędy rolnicze (1868),
  • Kilka słów о podaniach z okolic Tykocina (1867),
  • Obchody weselne («Вясельныя ўрачыстасці», 1869, пад псеўданімам Прускі; змясціў беларускія матэрыялы з Брэсцкага і Трокскага паветаў),
  • Pieśni ludu («Песні люду», 1892),
  • Księga rzeczy polskich («Кніга рэчаў польскіх», 1896),
  • Rok polski w życiu, tradycji i pieśni («Польскі год у жыцці, традыцыі і песні», 1900),
  • Notatki z podroży po Niemnie і інш.

Сярод іншых прац «Драўлянае будаўніцтва і вырабы з дрэва ў даўняй Польшчы» (т. 1—2, 1907—09) і інш. Выдаў зборнік фальклору «Старадаўнія думы і песні», «573 кракавякі» (абодва ў 1877), «Гадавыя звычаі» (1882) і інш.

Пра жыццё, звычаі, абрады і вераванні беларускага народа пісаў у артыкулах «Земляробчыя абрады» (1867), «Звычаі народа з ваколіц Тыкоціна і Бельска» (1868), «Забабоны і ўяўленні наднарвенскага люду пра птушак, паўзуноў і насякомых» (1877) і інш. Беларускія матэрыялы і ў працах пра краязнаўчыя падарожжы (кніга «Далінамі рэк: Апісанні падарожжа ўздоўж Нёмана, Віслы, Буга і Бебжы», 1903; артыкулы «3-над Нёмана», 1872, «Падарожжа Нёманам», 1888, «На хвалях Бута», 1890; «У даліне Бебжы», 1892, і інш.). Даследаваў помнікі археалогіі каменнага і бронзавага вякоў на Гродзеншчыне, Брэстчыне.

Акрамя таго, Глогер выдаў без подпісу некалькі кніжак для народнага чытання, а ў 1879 г., пад назвай «Народная Бібліятэка» — тры кніжкі: «Krakowiaki», «Kujawiaki и Маzurki», «Baśni i powiecti», потым у 1880 г. «Godу weselne», «Marzenia samotnika» (1883), «Zabawy, gry, zagadki, żarty i przypowiesci» (1886) і інш. Некаторыя працы Глогера пераведзены ў нямецкую мову і выдадзены ў «Materialen zur Vorgeschichte des Menschen» (Іена, 1879).

Смерць Глогера не дазволіла скончыць пачаты ім другі том энцыклапедыі «Budownictwo drzewne i wyroby z drzewa w dawnej Polsce» (1907—1909, літары A-L).

Карыстаўся псеўданімамі Pruski, Prus, Ziemianin, Sąsiad, Hreczkosiej.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

З 1983 года ў Польшчы праводзіцца конкурс і заснаваны медаль імя Зыгмунта Глогера за асаблівыя дасягненні ў даследаванні, ахове і развіцці культуры.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. а б в г д е Глогер Зигмунд // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 151-152. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Васілевіч У. А. Збіральнікі: Оскар Кольберг, Зыгмунт Глогер, Іван Берман, Аляксандр Троіцкі, Аляксандр Пшчолка, Эма Яленская-Дмахоўская, Бірута, Уладзіслаў Вярыга, Чэслаў Пяткевіч, Казімір Машынскі / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Навук. рэд. А. С. Фядосік — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. ISBN 5-343-00674-4
  • Глогер // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]