Кацярына Канстанцінаўна Брэшка-Брашкоўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кацярына Канстанцінаўна Брэшка-Брашкоўская
англ.: Catherine Breshkovsky
фр.: Catherine Breshkovsky
Імя пры нараджэнні руск.: Екатерина Константиновна Брешко-Брешковская
Род дзейнасці палітык, арыстакратка, рэвалюцыянерка
Дата нараджэння 13 (25) студзеня 1844[1] ці 25 студзеня 1844(1844-01-25)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 верасня 1934(1934-09-12)[2][3][…] (90 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Nikolay Breshko-Breshkovsky[d]
Партыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кацярына Канстанцінаўна Брэшка-Брашкоўская (дзявочае: Вярыга; 21 студзеня (3 лютага) 1844, Чарнігаўская губерня — 12 верасня 1934, Чэхаславакія) — публіцыстка, мемуарыстка, рэвалюцыянерка-народніца. Адна са стваральнікаў «Кіеўскай камуны» — групы ўдзельнікаў «хаджэння ў народ».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У маёнтку Гараны Полацкага павета (цяпер Полацкі раён), што належаў стрыечнай сястры І. Вярыга (Філіп), арганізавала пункт збору прапагандыстаў і іх падрыхтоўкі да «хаджэння ў народ». У вер. 1874 арыштавана ў Падольскай губ. Пасля 3-гадовага зняволення ў турме на «працэсе 193-х» асуджана на 5 гадоў катаржных работ. Пакаранне адбывала ў Забайкаллі, адкуль беспаспяхова спрабавала ўцячы. У 1896 вызвалена па амністыі. У канцы 1890-х г. жыла ў Мінску. Арганізавала перапраўку з-за мяжы нелегальнай літаратуры. Разам з А. В. Бонч-Асмалоўскім удзельнічала ў стварэнні Рабочай партыі палітычнага вызвалення Расіі, у 1898—1899 гадах некалькі месяцаў жыла у ягоным маёнтку Блонь[4]. У 1903 эмігрыравала ў Швейцарыю. У 1905 вярнулася ў Расію, была адным з лідараў правага крыла эсэраў. У рэвалюцыйным руху стала вядома як «бабуля рускай рэвалюцыі». Арыштавана ў 1907, пасля 2-гадовага зняволення саслана ў Сібір. Вызвалена Лютаўскай рэвалюцыяй 1917. Падтрымлівала Часовы ўрад. Непрыхільна сустрэла Кастрычніцкую рэвалюцыю. У 1919 эмігрыравала ў ЗША. У 1924 пераехала ў Чэхаславакію, дзе і памерла.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]