Кэтрын Хейгл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кэтрын Хейгл
Katherine Heigl
Імя пры нараджэнні Кэтрын Мэры Хейгл
Дата нараджэння 24 лістапада 1978(1978-11-24)[1][2][…] (45 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Джош Келі[d]
Адукацыя
Прафесія акцёрка, тэлеактрыса, кінаактрыса, мадэль, кінапрадзюсар, выканаўчы прадзюсар, тэлепрадзюсар
Кар’ера 1986 — цяперашні час
Узнагароды
IMDb ID 1337
kheigl.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кэтрын Мэры Хейгл (англ.: Katherine Marie Heigl; нар. 24 лістапада 1978, Вашынгтон, ЗША) — амерыканская актрыса і прадзюсар, найбольш вядомая па ролі Ізі Стывенс і тэлесерыяле «Анатомія жарсці», а таксама па галоўных ролях у кінафільмах «Трошкі цяжарная» (2007), «27 вяселляў» (2008), «Голая праўда» (2009), «Кілеры» (2010) і «Жыццё, як яно ёсць» (2010).

Хейгл пачала сваю кар’еру ў падлеткавым узросце ў якасці мадэлі ў агенцтве Вільгельміны, а пасля прысвяціла сябе прафесіі актрысы. Яе дэбют адбыўся ў 1992 годзе з невялікай ролі ў фільме «Той самай ноччу». Праз два гады яна сыграла сваю першую ролю ў поўнаметражным кіно, у фільме «Мой бацька — герой», а з 1999 па 2001 год дасягнула больш шырокай вядомасці па ролі Ізабель Эванс у тэлесерыяле «Горад прыходняў». Яе прарывам стала роля Ізі Стывенс у тэлесерыяле «Анатомія жарсці», які прынёс ёй прэмію «Эмі» у катэгорыі «Лепшая актрыса другога плана ў драматычным серыяле» ў 2007 годзе. Пасля поспеху фільма «Крыху цяжарная» ў 2007 годзе, яна дасягнула статусу адной з самых запатрабаваных і высокааплачваемых акторак Галівуда.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Хэйгл нарадзілася ў Вашынгтоне, акруга Калумбія. У яе ёсць сястра, якую бацькі ўдачарылі за некалькі год да яе нараджэння.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Katherine Heigl // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Katherine Heigl // GeneaStar
  3. Sollyanna How the Media Meddled with Katherine Heigl's Hollywood Career—and Nearly Ended it — 2022. Праверана 31 сакавіка 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]