Леапольд II (кароль Бельгіі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Леапольд II, кароль Бельгіі)
Леапольд II
фр.: Léopold II de Belgique
кароль Бельгіі
17 снежня 1865 — 17 снежня 1909
Папярэднік Леапольд I
Пераемнік Альберт I
senator by right[d]
9 красавіка 1853 — 16 снежня 1865
1-ы Sovereign of the Congo Free State[d]
1 ліпеня 1885 — 15 лістапада 1908

Нараджэнне 9 красавіка 1835(1835-04-09)[1][2][…]
Смерць 17 снежня 1909(1909-12-17)[1][2][…] (74 гады)
Месца пахавання
Род House of Saxe-Coburg and Gotha[d]
Імя пры нараджэнні фр.: Léopold Louis-Philippe Marie Victor de Saxe-Cobourg-Gotha
Бацька Леапольд I
Маці Луіза Марыя Арлеанская
Жонка Marie Henriette of Austria[d][3] і Caroline Lacroix[d][3]
Дзеці Princess Louise of Belgium[d], Prince Leopold, Duke of Brabant[d], Princess Stéphanie of Belgium[d], Princess Clémentine, Princess Napoléon[d], Lucien Philippe Marie Antoine Delacroix Durrieux[d][4] і Philippe Henri Marie Francois Delacroix Durieux[d][4]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Дзейнасць манарх
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Званне генерал
Узнагароды
ордэн Падвязкі Knight Grand Cross of the Order of Leopold II (Belgium) ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага ордэн Святога Аляксандра Неўскага ордэн Белага арла ордэн Святой Ганны I ступені Knight Grand Cross in the Order of the Holy Sepulchre Grand Commander of the Royal House Order of Hohenzollern Grand Cross of the Order of Charles III Order of Saint Stephen of Hungary Order of the Medjidie Order of Osmanieh Order of the Cross of Takovo ордэн Зоркі Румыніі рыцар ордэна Залатога руна ордэн Чорнага арла ордэн Збавіцеля Knight Grand Cross in the Order of the Netherlands Lion кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна Grand Cross of the Order of the Southern Cross Collar of the Supreme Order of the Chrysanthemum Order of the Chrysanthemum ордэн Святога Губерта кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа Grand Cross of the Order of the Crown Order of the Most Holy Annunciation Order of the White Elephant Order of the Rue Crown ордэн Святога Іосіфа Order of the Crown (Württemberg) ордэн Святога Фердынанда за заслугі Order of Ludwig I ордэн Чырвонага арла 1-га класа Knight of the Order of the Elephant House and Merit Order of Peter Frederick Louis Sash of the Three Orders
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Леапольд II (фр.: Léopold II; 9 красавіка 1835 — 17 снежня 1909) — кароль бельгійцаў з 17 снежня 1865 г., з Саксен-Кобургскай дынастыі, сын Леапольда I і Луізы Марыі Арлеанскай.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Уступіў на прастол у 1865 годзе пасля смерці бацькі, Леапольда I.

Карыкатура на «караля-дзялка» ў «Vanity Fair», 1869

Вядомы дзейнасцю па захопе басейна ракі Конга. Па яго ўказанні там былі ўладкованы рознага роду камерцыйныя кампаніі, якія праводзілі жорсткую эксплуатацыю насельніцтва (аж да генацыду) і багаццяў рэгіёна, а з 1885 па 1908 гады існавала Свабодная дзяржава Конга, якая з’яўлялася асабістым уладаннем і «бізнесам» караля (а не дзяржавы). Дзейнасць Леапольда выклікала асуджэнне ў Еўропе; аўстрыйскі імператар Франц Іосіф I (за сына якога Рудольфа Леапольд выдаў замуж сваю дачку Стэфанію) называў бельгійскага караля «каранаваным маклерам», прыкладна ў тых жа выразах яго характарызаваў і Ленін («дзяляга, фінансіст, аферыст»). З сатырай на караля выступалі Марк Твен і Артур Конан Дойл.

У 1902 годзе на жыццё караля замахваўся італьянскі анархіст, які зрабіў некалькі выстралаў па яго экіпажы, але прамахнуўся. Леапольд II памёр 17 снежня 1909 года і быў пахаваны ў каралеўскім магільным склепе ў Бруселі. Карону Леапольда II, адзіны законны сын якога памёр у дзяцінстве, атрымаў у спадчыну пляменнік Альберт I.

Зноскі

  1. а б Leopold II // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Leopold II van België // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. а б Lundy D. R. The Peerage