Леапольд Ружычка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леапольд Ружычка
харв.: Lavoslav (Leopold) Ružička
Дата нараджэння 13 верасня 1887(1887-09-13)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 верасня 1976(1976-09-26)[1][3][…] (89 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера арганічная хімія і біяхімія
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Герман Штаўдынгер
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Леапольд Ружычка (харв.: Lavoslav (Leopold) Ružička; 13 верасня 1887, горад Вукавар, Харватыя — 26 верасня 1976, Мамерн, Швейцарыя) — швейцарскі хімік-арганік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння (1910) Вышэйшай тэхнічнай школы ў Карлсруэ там жа працаваў асістэнтам у Г. Штаўдынгера; пасля пераезду з ім у Швейцарыю (1912) працаваў у Канфедэратыўнай вышэйшай тэхнічнай школе ў Цюрыху — прафесар у 1923—1925 і 1929—1957 гадах, у 1926 −1929 гадах прафесар арганічнай хіміі Утрэхцкага ўніверсітэта.

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы прысвечаны ўсталяванню будовы (ірон, фарнезол і інш.) і шляхоў біягенезу («ізапрэнавае правіла») тэрпеноідных злучэнняў, сінтэзу стэроідаў (у тым ліку ў 1934—1935 сінтэз мужчынскіх палавых гармонаў андрастэрону і тэстастэрону) і макрацыклічных злучэнняў (мускон і інш.)

Нобелеўская прэмія[правіць | правіць зыходнік]

Нобелеўская прэмія па хіміі (1939, сумесна з А. Бутэнантам).

Зноскі

  1. а б Leopold Ruzicka // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. RUŽIČKA LEOPOLD // Encyclopædia UniversalisEncyclopædia Britannica. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Leopold Stephan Ruzicka // KNAW Past Members Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Ружичка Леопольд // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. а б в г Catalogus Professorum Academiae Rheno-Traiectinae Праверана 5 лютага 2019.
  6. http://www.sanu.ac.rs/Clanstvo/IstClan.aspx?arg=505
  7. http://www.pas.va/content/accademia/en/academicians/deceased/ruzicka.html