Лукас Пападымас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

{{Дзяржаўны дзеяч

Лукас Пападымас
грэч. Λουκάς Παπαδήμος
прэм’ер-міністр Грэцыі
11 лістапада 2011 — 16 мая 2012
Папярэднік Giorgos Papandreou[d]
Пераемнік Панаётыс Пікраменас
Member of the Athens Academy[d]
з 2006
губернатар («Банк Грэцыі»[d])
26 кастрычніка 1994 — 31 мая 2002
Папярэднік Ioannis Boutos[d]
Пераемнік Nikolaos Garganas[d]
віцэ-прэзідэнт[d] (Еўрапейскі цэнтральны банк)
31 мая 2002 — 31 снежня 2010
Папярэднік Christian Noyer[d]
Пераемнік Vítor Constâncio[d]
President of the Academy of Athens[d]
з студзень 2017
Папярэднік Thanasis Valtinós[d]

Нараджэнне 11 кастрычніка 1947(1947-10-11)[1][2][…] (76 гадоў)
Веравызнанне Эладская праваслаўная царква
Член у
Адукацыя
Дзейнасць эканаміст, палітык, выкладчык універсітэта, банкір
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера эканоміка
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Сайт primeminister.gr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лукас Пападымас (грэч. Λουκάς Παπαδήμος; нар. 11 кастрычніка 1947, Афіны, Грэцыя) — грэчаскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, эканаміст. Прэм’ер-міністр Грэцыі з 11 лістапада 2011 года па 16 мая 2012 года. Член Афінскай акадэміі (2006).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 11 кастрычніка 1947 гады Афінах. Скончыў Афінскі каледж (1966). Атрымаў ступені бакалаўра ў галіне фізікі (1970), магістра электратэхнікі (1972) і доктара эканомікі (1977) у Масачусецкім тэхналагічным інстытуце (ЗША). Доўгі час знаходзіўся на выкладчыцкай і даследчай дзейнасці ў ЗША. У 1973—1975 гадах быў асістэнтам па даследаваннях у Масачусецкім тэхналагічным інстытуце, асістэнтам у Калумбійскім універсітэце 1975—1977, затым дацэнтам таго ж універсітэта ў 1977—1984.

У 1980 годзе старэйшы эканаміст Федэральнага рэзервовага банка ў Бостане (ЗША). У 1984—1985 гадах прафесар эканомікі ў Афінскай школе эканомікі і бізнесу, з 1988 года прафесар эканомікі Афінскага ўніверсітэта.

З 1985 года перайшоў на дзяржаўную службу, працаваў эканамічным дарадцам, а затым кіраўніком аддзела эканамічных даследаванняў Банка Грэцыі, з 1993 года намеснік, у 1994—2002 гадах яго дырэктар.

Пасля ўтварэння зоны еўра перайшоў працаваць у еўрапейскія структуры. Са студзеня 2001 года член Кіраўнічай рады Еўрапейскага цэнтральнага банка, у 2002—2010 гадах яго віцэ-прэзідэнт.

Зноскі

  1. Lucas Papademos // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lucas Papademos // Brockhaus Enzyklopädie