Луцый Вер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Луцый Вер
лац.: Lucius Verus
Рымскі імператар
7 сакавіка 161 — студзень 169
Сумесна з Марк Аўрэлій
Папярэднік Антоній Пій
Пераемнік Марк Аўрэлій

Нараджэнне 15 снежня 130
Смерць 169[1][2]
Месца пахавання
Бацька Луцый Элій Цэзар[d]
Маці Авідзія[d]
Жонка Анія Луцыла[d]
Дзеці меў 3-х дзяцей
Веравызнанне старажытнарымская рэлігія
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Луцый Цэёній Комад Вер, больш вядомы як Луцый Вер (лац.: Lucius Verus, цалкам лац.: Lucius Ceionius Commodus Verus, 15 снежня 130 — студзень 169) — рымскі імператар з 161 па 169 з дынастыі Антанінаў, суправіцель Марка Аўрэлія, свайго брата па ўсынаўленні (абодва былі ўсыноўлены імператарам Антанінам Піем).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Родны бацька Луцыя Вера, Луцый Элій Вер, быў недоўгачасовы час спадчыннікам імператарскай улады; быўшы ўсыноўлены імператарам Адрыянам, ён неўзабаве сканаў (1 студзеня 138), незадоўга да самога Адрыяна. Пасля гэтага малалетні Луцый Вер стаў «спадчыннікам другой чаргі», які павінен быў атрымаць у спадчыну імперыю пасля Антаніна Пія разам з Маркам Аўрэліем.

Пасля скону Антаніна Пія 7 сакавіка 161 Марк і Луцый сталі імператарамі-суправіцелямі (з часам гэта практыка стане цалкам звычайнай). Марк Аўрэлій, які ў той час ужо быў ва ўладзе, зрабіў Луцыя Вера сваім суправіцелем, хоць сенат уручыў уладу толькі Марку.[3]

У адрозненне ад сур’ёзнага і ўдумлівага Марка, Луцый Вер не падрыхтаваўся да ролі імператара і жыў толькі ў сваё задавальненне, праводзячы час у застоллях і забавах (парой непрыстойных[4]). Антычныя гісторыкі адносяцца да яго крытычна і параўноўваюць з Неронам. Зрэшты, Луцый Вер не быў жорсткім. Сам Марк Аўрэлій у сваіх філасофскіх «Разважаннях» падкрэслівае супярэчлівасць вобразу Вера: «…брат у мяне быў такі, які сваім норавам мог заахвоціць мяне паклапаціцца пра сябе самога, а разам цешыў мяне павагай і цеплынёй».

У 162166 Вер камандаваў сіламі імперыі на Усходзе ў вайне з Парфянскім царствам. Падчас вайны ён аддаваўся сваім звычайным празмернасцям, але баязлівасці ці грэбавання сваімі воінамі не праяўляў. Па заканчэнні вайны Вер і Марк Аўрэлій зладзілі ў Рыме трыумф, а Луцый атрымаў яшчэ і мянушку «Армянскі» (лац.: Armeniacus).

Як і бацька, ён не адрозніваўся дужым здароўем і памёр меркавана ад апаплексічнага ўдару[3], не дажыўшы да 40 гадоў. Некаторыя гісторыкі лічаць, што прычынай яго смерці стала эпідэмія чумы, некаторыя гісторыкі кажуць пра воспу. Марк аплакваў Луцыя Вера, а сенат прылічыў яго да багоў («Боскі Вер»).

Зноскі

  1. Lucius Verus // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lucio Vero // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Луцый Вер, Цэзар Аўрэлій Аўгуст
  4. Вер, Луций-Элий-Цезоний Коммод // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]