Людовік I Бурбон-Кандэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Людовік I дэ Бурбон-Кандэ
фр.: Louis Ier de Bourbon-Condé
Партрэт Людовіка I дэ Бурбон-Кандэ.
Партрэт Людовіка I дэ Бурбон-Кандэ.
Сцяг1-ы прынц Кандэ
1546 — 13 сакавіка 1569
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік Генрых I Бурбон

Нараджэнне 7 мая 1530[1]
Смерць 13 сакавіка 1569[1] (38 гадоў) ці 13 мая 1569(1569-05-13)[2] (39 гадоў)
Род Бурбоны
Бацька Charles, Duke of Vendôme[d]
Маці Françoise d'Alençon[d]
Жонка Eléanore de Roye[d][3] і Francoise d'Orléans-Longueville[d][3]
Дзеці Charles, Count of Soissons[d][4], Henri, Prince of Condé[d], François de Bourbon[d][4] і Charles II de Bourbon-Vendôme[d]
Дзейнасць палітык, ваенны
Званне генерал
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Людовік I дэ Бурбон-Кандэ (7 мая 1530, Вандом, Луар і Шэр, Францыя — 13 сакавіка 1569, Жарнак, Шаранта, Францыя) — прынц дэ Кандэ, родапачынальнік роду Кандэ.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Падчас разладаў паміж Гізамі і Бурбонамі, Кандэ, жанаты з пляменніцай Каліньі, стаў главой гугеноцкай змовы ў Амбуазе. Змова была раскрыта, Кандэ прысуджаны да смерці, але выратаваны Францыскам II (1560).

Камандуючы гугенотамі, Кандэ (1562) пачаў першую рэлігійную вайну, узяўшы гарады Арлеан, Руан і інш., але ў канцы гэтага года быў разбіты пры Дро; паранены і ўзяты ў палон, ён заключыў мір у Амбуазе (1563).

Пасля некалькіх гадоў бяздзейнасці Кандэ зноў узяўся за зброю і паспрабаваў захапіць караля Карла IX у Мо. Пасля бітвы пры Сен-Дэні прынц аблажыў і ўзяў Шартр (28 лютага — 15 сакавіка 1568), але 26 сакавіка 1568 года другі раз заключыў мір з дваром. Пазбегнуўшы замаху праціўнікаў, Кандэ пачаткаў новую вайну (1569) і ў бітве пры Жарнаку быў паранены, узяты ў палон і забіты баронам дэ Мантэск’ю па загадзе герцага Анжуйскага.

Шлюб і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

22 чэрвеня 1551 года Людовік I дэ Бурбон-Кандэ пабраўся шлюбам з Элеанорай дэ Руа (24 лютага 1535 — 23 ліпеня 1564, Кандэ-ан-Бры). У гэтым шлюбе было народжана 8 дзяцей:

8 лістапада 1565 года Людовік узяў шлюб з Франсуазай Арлеанскай Лангвіль (5 красавіка 1549, Шатадзён — 11 чэрвеня 1601, Парыж) нарадзіліся:

Ад Ізабелы дэ ла Тур ён меў пазашлюбнага сына (нар. 1564)

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 24 жніўня 2019.
  3. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. а б Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).