Ліван

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ліванская Рэспубліка
الجمهورية اللبنانية
Герб Лівана
Сцяг Лівана Герб Лівана
Гімн: «كلّنا للوطن»
Заснавана 1920 (як Вялікі Ліван)
Дата незалежнасці 8 лістапада 1943 (ад Францыі)
Афіцыйная мова Арабская
Сталіца Бейрут
Найбуйнейшыя гарады Бейрут
Форма кіравання Канфесіяналісцкая парламенцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Прэзідэнт
Нацыянальнай Асамблеі
Мішэль Наім Аун
Саад Харыры
Набі Беры
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
166-я ў свеце
10.452 км²
1,8
Насельніцтва
• Ацэнка (2011)
Шчыльнасць

4.516.100 чал.
380 чал./км²
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2011)
  • На душу насельніцтва

$61,444 млрд  (83-ы)
$15.522  (57-ы)
ВУП (намінал)
  • Разам (2011)
  • На душу насельніцтва

$39,039 млрд  (80-ы)
$9.862  (63-ы)
ІРЧП (2013) 0,745 (высокі) (72-ы)
Этнахаронім Ліванцы
Валюта Ліванскі фунт
(LBP, 422)
Інтэрнэт-дамен .lb
Код ISO (Alpha-2) LB
Код ISO (Alpha-3) LBN
Код МАК LBN
Тэлефонны код +961
Часавыя паясы +2

Ліва́н (араб. لبنان‎‎) — дзяржава на Блізкім Усходзе. Знаходзіцца на ўсходнім беразе Міжземнага мора, на поўначы і ўсходзе мяжуе з Сірыяй, на поўдні — з Ізраілем. Плошча — 10,4 тыс.км². Дзяржаўная мова — арабская. Сталіца — г. Бейрут. Краіна падзяляецца на 5 мухафаз. Нацыянальная свята — Дзень незалежнасці (22 лістапада).

Дзяржаўны лад і палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Карта

Ліван — рэспубліка. Дзеючая Канстытуцыя дзяржавы была прынятая ў 1926 года, у перыяд французскага мандата. Пазней у яе неаднаразова ўносіліся папраўкі і змены (апошнія — у 1999).

Кіраўнік дзяржавы — Прэзідэнт, якога выбірае Нацыянальная Асамблея тэрмінам на 6 гадоў. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парламенту, 128 дэпутатаў якога выбірае насельніцтва на 4 гады. Выканаўчую ўладу ажыццяўляе ўрад пад кіраўніцтвам Прэм’ер-міністра, якога назначае Прэзідэнт.

Паводле традыцыі, што ўсталявалася з 1943, Прэзідэнта выбіраюць ад хрысціянскай часткі насельніцтва, Прэм’ер-міністра прызначаюць ад мусульман-сунітаў, кіраўніка парламента — ад мусульман-шыітаў. Для згоды паміж рэлігійнымі абшчынамі краіны з 1992 усталяваўся прынцып роўнага падзелу паміж хрысціянамі і мусульманамі міністэрскіх і іншых вышэйшых пасад у дзяржаўнай адміністрацыі.

Насельніцтва Лівана — каля 4 мільёнаў чалавек. Рэспубліка вылучаецца ў арабскім свеце надзвычайнай рэлігійнай разнастайнасцю. У Ліване дзейнічае асаблівая палітычная сістэма — канфесіяналізм, які разумее арганізацыю дзяржаўнай улады ў адпаведнасці з падзелам грамадства на рэлігійныя абшчыны.

Да грамадзянскай вайны 19751990 гг. Ліван быў квітнеючай дзяржавай, фінансавай і банкаўскай сталіцай арабскага свету з пераважнай доляй хрысціянскага насельніцтва, завошта атрымаў неафіцыйную назву «Блізкаўсходняя Швейцарыя». Ліван карыстаецца таксама папулярнасцю сярод турыстаў. Пасля завяршэння вайны пачалася рэканструкцыя эканомікі.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ліванскі кедр на схіле хрыбта Ліван

Ліван — пераважна горная краіна. 2 паралельныя горныя хрыбты перасякаюць Ліван з поўначы на поўдзень. На захадзе — хрыбет Ліван (г. Курнет-эс-Саўда, 3082 м), на ўсходзе — Антыліван (г. Эш-Шэйх, 2814 м); паміж імі — даліна Бекаа (шырыня 8-14 км). Раўнінныя ўчасткі на ўзбярэжжы. Карысныя выкапні: буры вугаль, жалезныя, марганцавыя, уранавыя руды. Клімат субтрапічны, міжземнаморскі. Сярэдняя тэмпература студзеня 13 °C, ліпеня 28 °C. У гарах бываюць маразы, снег трымаецца да 6-7 месяцаў. Ападкаў за год 1000 мм на ўзбярэжжы, 3000 мм на заходніх схілах Лівана, 700 мм у Антыліване, 400 мм у даліне Бекаа. Рэкі горныя, багатыя гідраэнергіяй, выкарыстоўваюцца на арашэнне. Найбуйнейшая р. Эль-Літані. Расліннасць пераважна хмызняковая. Невялікія лясы з ліванскага кедру, алепскай хвоі, дубу, клёну, піхты, ядлоўцу разам з хмызнякамі займаюць 8 % тэрыторыі краіны. Ёсць некалькі невялікіх рэзерватаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыя Лівана заселена з часоў верхняга палеаліту. У старажытнасці прыбярэжныя раёны былі часткай Фінікіі, дзе існавалі такія важныя фінікійскія гарады, як Тыр, Берыт, Сідон, Бібл. Тэрыторыя Лівана ўваходзіла ў склад Старажытнага Егіпта (2-я палова 2-га тыс.да н.э.), Асірыі (8-7 ст.да н.э.), дзяржаў Ахеменідаў (6-4 ст.да н.э.), Аляксандра Македонскага (4 ст.да н.э.), Пталамеяў (4-3 ст.да н.э.), Селеўкідаў (3-1 ст.да н.э.). У 64 годзе да н.э. заваяваны Рымам. У 4-7 ст. н.э. у складзе Візантыі. У сярэдзіне 7 стагоддзя заваяваны арабамі, уваходзіў у склад халіфата Амеядаў, халіфата Абасідаў, халіфата Фатымідаў. З 8-9 ст. у Горным Ліване пасяліліся прадстаўнікі хрысціянскай секты маранітаў, з 11 стагоддзя пашыралася вучэнне шыіцкай секты друзаў.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]