Майкл Дэл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Майкл Дэл
амер. англ.: Michael Dell
Імя пры нараджэнні: амер. англ.: Michael Saul Dell
Дата нараджэння: 23 лютага 1965(1965-02-23)[1][2][…] (59 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Адукацыя
Узнагароды і прэміі

ганаровы доктар[d] (2002)

Bower Award for Business Leadership[d] (2013)

Аўтограф Аўтограф
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы[4]

Майкл Сол Дэл (23 лютага 1965 у Х’юстане) — заснавальнік і кіраўнік кампаніі Dell. Пачынаў сваю фірму з «гаражных» умоў, калі ствараў самаробныя мадыфікацыі IBM PC. У 2006 годзе заняў 12 радок у спісе 100 найбагацейшых людзей свету.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дэл вырас у сям’і зубнога тэхніка яўрэйскага паходжання. Ён вучыўся ў школе «Memorial High School» у Хьюстане (штат Тэхас). Ужо ва ўзросце дванаццаці гадоў Майкл пачаў праяўляць прыкметы кемлівасці. На вакацыях ён падзарабляў на пошце, яго мэта была ў тым, каб пераканаць жыхароў пачаць выпісваць газету. За кожнага новага падпісанта яму выплачвалі працэнты. Хлопчык заўважыў, што лягчэй за ўсё пераканаць тых жыхароў, якія толькі нядаўна заехалі на гэтае месца. Дэл пачаў плаціць сваім сябрам па два долара штодзень, каб яны знаходзілі яму навасельцаў. Так дванаццацігадовы Майкл Дэл зарабіў $2000. Упершыню хлопец сутыкнуўся з камп’ютарм Apple II у 15 гадоў.

Скончыўшы школу, ён паступіў у Тэхасскі ўніверсітэт (што ў горадзе Осціне) і збіраўся ў будучыні стаць урачом. Падчас вучобы ён заснаваў кампанію па продажы камп’ютараў PC’s Limited. Кампанія ў скорым часе стала прыносіць прыбытак, таму ў 19 гадоў Дэл сышоў з універсітэта і пачаў аддаваць увесь свой час на бізнес. У 1987 PC’s Limited была пераназвана ў Dell Computer Corporation. Нягледзячы на шматлікія праблемы, якія праследвалі кампанію (уключаючы праблемы з пажаранебяспекай лэптопаў у 1993, часовую саступку значнай долі рынку кампаніі Gateway у сярэдзіне 1990-х гадоў і іншыя), кампанія змагла не толькі выжыць, але і стаць самым прыбытковым вытворцам персанальных камп’ютараў у свеце. У 2004 годзе продажы кампаніі складалі больш за $49 млрд, а прыбытак — каля $3 млрд. У 2003 годзе кампанія змяніла імя на Dell, Inc., таму што спектар тавараў, вырабляемых кампаніей, значна пашырыўся.

4 красавіка 2004 года Майкл Дэл сышоў з паста галоўнага кіруючага.

У 2005 годзе ў апублікаваным часопісам Форбс спісе самых заможных людзей Дэл быў на 4-м месцы ў ЗША і на 18-м месцы ў свеце. Яго багацце ацэньвалася прыблізна ў $18 млрд. Майкл Дэл жыве ў Малібу, штат Каліфорнія. Яго дом знаходзіцца на 15-м месцы ў спісе самых вялікіх дамоў свету (кошт каля $18,7 млн).

Зноскі

  1. Michael Dell // Roglo — 1997. — 9000000 экз.
  2. Michael Dell // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.wikidata.org/wiki/Q218630
  4. https://commons.wikimedia.org/wiki/Category:Michael_Dell