Макс Валье

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Макс Валье
ням.: Max Valier
Дата нараджэння 9 лютага 1895(1895-02-09)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 мая 1930(1930-05-17)[3][1][…] (35 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, вынаходнік, пісьменнік, пісьменнік навуковай фантастыкі, астраном
Навуковая сфера астраномія[4] і творчае і прафесійнае пісьмо[d][4]
Альма-матар
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Валье ў ракетным аўтамабіле, красавік 1930

Макс Валье (9 лютага 1895, Бальцана — 17 мая 1930, Берлін) — нямецкі канструктар ракетнай тэхнікі.

Біяграфяія[правіць | правіць зыходнік]

У 1913 паступіў у Інсбрукскі ўніверсітэт. у 1917-18 служыў лётчыкам у аўстрыйскай авіячастцы. У 1918-22 працягваў адукацыю ў Венскім, Інсбрукскім і Мюнхенскім універсітэтах. Распрацоўваў ідэю ужывання рэактыўных рухавікоў на аўтамабілях, дрызінах, лодках і самалётах. Валье сумесна з Ф. Зандэрам, атрымаўшы фінансавую падтрымку ад прамыслоўца Ф. Опеля, пабудаваў гоначны аўтамабіль (выпрабаваны ў сакавіку 1928) з парахавымі стартавымі і маршавымі ракетамі ў якасці рухавіка. У 1929 стварыў і выпрабаваў гоначны аўтамабіль з 24 цвёрдапаліўных ракетамі, развіў хуткасць 230 км/г. У 1930 пачаў эксперыменты з вадкасна-рэактыўным рухавіком, падчас якіх загінуў пры выбуху камеры згарання.

Зноскі

  1. а б Max Valier // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Max Valier // Brockhaus Enzyklopädie
  3. а б в Валье Макс // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  4. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.