Максіміліян Аляксандравіч Валошын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Максіміліян Аляксандравіч Валошын
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 16 (28) мая 1877[1][2] ці 28 мая 1877(1877-05-28)[3][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 жніўня 1932(1932-08-11)[1][3][…] (55 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Margarita Woloschin[d] і Maria Zabolotskaya[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці мастак, паэт, пісьменнік, літаратурны крытык, перакладчык, эсэіст, журналіст, брэцёр, бібліяфіл
Кірунак сімвалізм і акмеізм[4]
Жанр паэзія
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Максіміліян Аляксандравіч Валошын, па нараджэнні Кірыенка-Валошын (16 (28) мая 1877, Кіеў, Расійская імперыя — 11 жніўня 1932, Кактэбель, Крымская АССР, РСФСР, СССР) — рускі паэт, перакладчык, мастак-пейзажыст, мастацкі і літаратурны літаратурны крытык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і юрыста, калежскага саветніка. Неўзабаве па нараджэнні сына адносіны бацькоў разарваліся, Максіміліян застаўся з маці, Аленай Атабальдаўнай (па нараджэнні Глазер, 1850—1923), да канца яе жыцця паміж маці і сынам трымаліся роднасныя і творчыя адносіны. Бацька памёр у 1881 годзе.

Ранняе дзяцінства прайшло ў Таганрозе і Севастопалі. Сярэднюю адукацыю пачаў у 1-й Маскоўскай гімназіі. Калі Максіміліян з маці пераехаў у Кактэбель у 1893 годзе, то пайшоў у Феадасійскую гімназію (будынак захаваўся, цяпер у ім Феадасійскі дзяржаўны фінансава-эканамічны інстытут (ФДФЭІ)).

У 1897—1899 гадах Максіміліян вучыўся ў Маскоўскім універсітэце, быў адлічаны «за ўдзел у беспарадках» з правам аднаўлення, але працягваць навучанне не стаў, заняўся самаадукацыяй. У 1900-х гадах шмат падарожнічаў, займаўся ў бібліятэках Еўропы, слухаў лекцыі ў Сарбоне. У Парыжы браў урокі малявання і гравюры ў мастачкі Лізаветы Круглікавай.

Вярнуўся ў пачатку 1903 года ў Маскву, зблізіўся з рускімі сімвалістамі; пачынае актыўна публікавацца. З гэтага часу жыў напераменку то ў Расіі, то ў Парыжы, рабіў шмат для збліжэння рускага і французскага мастацтва; з 1904 года з Парыжа рэгулярна пасылае карэспандэнцыі для газеты «Русь» і часопіса «Весы», піша пра Расію для французскай прэсы.

Пасля рэвалюцыі Максіміліян Валошын жыў у Кактэбелі, у доме, пабудаваным у 1903—1913 гадах яго маці. Тут ён стварыў мноства акварэляў, якія склалі яго «Кактэбельскую сюіту».

У гады Грамадзянскай вайны паэт спрабаваў зменшыць варожасць, ратуючы ў сваім доме спачатку чырвоных ад белых, затым, пасля перамены ўлады, — белых ад чырвоных. Ліст, накіраваны Валошыным у абарону арыштаванага белымі Восіпа Мандэльштама, вельмі імаверна, выратаваў таго ад расстрэлу.

У 1924 годзе з адабрэння Наркамасветы Валошын ператварае свой дом у Кактэбелі ў бясплатны дом творчасці (пасля — Дом творчасці Літфонду СССР).

9 сакавіка 1927 года зарэгістраваны шлюб Максіміліяна Валошына з Марыяй Сцяпанаўнай Забалоцкай (1887—1976), яна падзяліла з ім цяжкія 1922—1932 гады і была апорай. Пасля смерці паэта яна здолела захаваць яго творчую спадчыну і сам «Дом паэта».

Валошын памёр пасля другога інсульту 11 жніўня 1932 года ў Кактэбелі і пахаваны на гары Кучук-Янышар паблізу Кактэбеля. Свой дом Валошын завяшчаў Саюзу пісьменнікаў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]