Марцін Опіц

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марцін Опіц
Martin Opitz
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні ням.: Martin Opitz
Дата нараджэння 23 снежня 1597(1597-12-23)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 жніўня 1639(1639-08-20)[1][2][…] (41 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці Паэт
Жанр класіцызм, барока
Мова твораў нямецкая
Грамадская дзейнасць
Член у
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Марцін Опіц (ням.: Martin Opitz; 23 снежня 1597, Бунцлаў — 20 жніўня 1639, Данцыг) — нямецкі паэт, асноўны кірунак класіцызм, стваральнік першай паэтыкі на нямецкай мове.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў гімназіі ў Бунцлаве, затым, з 1617, — у вышэйшай школе ў Бойтэне-на-Одэры, дзе вывучаў французскую, нідэрландскую і італьянскую паэзію. У 1618 паступіў ва ўніверсітэт у Франкфурце-на-Одэры, у тым жа годзе выступіў з невялікім трактатам «Aristarchus sive de contemptu linguae teutonicae», у якім абараняў права роднай мовы на літаратурнае жыццё і даказваў, што нямецкая мова не горш французскай або італьянскай здольная стварыць новую літаратуру па вялікіх ўзорах класічнай старажытнасці.

Weltliche und geistliche Dichtung (1888)

У 1619 у Гайдэльбергу ўзначаліў гурток маладых паэтаў, якія групаваліся вакол Цынкгрэфа і імкнуліся да стварэння нацыянальнай паэзіі. У 1620-м гурток, з прычыны ваенных падзей, распаўся, і Опіц збег у Лейдэн, дзе набыў апеку Даніэла Хэйнсія, чыю лацінскую оду на нараджэнне Хрыста ён пераклаў яшчэ ў Гайдэльбергу. У 1622, па запрашэнні князя сяміградскага Бетлена Габора, Опіц зрабіўся прафесарам філасофіі і вытанчаных мастацтваў у вышэйшай школе Вайсенбурга. Тут ён напісаў апісальна-дыдактычную паэму «Zlatna oder von Ruhe des Gemüts» і пачаў шырокую, але пакінутую няскончанай працу аб старажытнасцях Дакіі («Dacia antiqua»).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Рэфарматар нямецкай паэзіі, заснавальнік так званай Першай сілезскай школы паэтаў. Да яго нямецкія паэты пісалі пераважна на лаціне. Опіц увёў сілаба-тоніку ў нямецкую паэзію, а свае прынцыпы выклаў у «Кнізе пра нямецкую паэтыку» (Buch von der deutschen Poeterey, 1624).

Зноскі