Масфільм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кінаканцэрн «Масфільм»
Тып Кінаканцэрн
Заснаванне 1924
Размяшчэнне Масква, вул. Масфільмаўская, 1
Ключавыя постаці генеральны дырэктар
Карэн Шахназараў
Галіна кінематограф
Прадукцыя кінастужкі, рэкламы, відэакліпы і тэлесерыялы
Уласны капітал
  • 3,54 млрд ₽ (2017)[1]
Абарот
  • 1,17 млрд ₽ (2017)[1]
Аперацыйны прыбытак
  • 110 млн ₽ (2017)[1]
Чысты прыбытак
  • 117 млн ₽ (2019)[2]
Актывы
  • 3,69 млрд ₽ (2017)[1]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 1 020 чал. (2002)[3]
Сайт www.mosfilm.ru

Маскоўская ордэна Леніна і ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі дзяржаўная кінастудыя «Масфільм» — адна з найбуйнейшых кінакампаній Расіі і Еўропы. Была створана на базе двух нацыяналізаваных кінафабрык А. А. Ханжонкава і І. Н. Ярмольева ў лістападзе 1923 года, калі на зноў створаным прадпрыемстве пачалася праца над фільмам рэжысёра Барыса Міхіна «На крылах ўгору», які выйшаў на экраны ў пачатку студзеня 1924 года. Менавіта гэтая дата афіцыйна з'яўляецца датай нараджэння студыі. Першапачаткова яна называлася «Маскінакамбінат». Сваю цяперашнюю назву атрымала ў 1935 годзе.

Эмблемай кінастудыі «Масфільм» з'яўляецца скульптура «Рабочы і калгасніца» Веры Мухінай. Скульптура ўпершыню з'явілася ў якасці экраннай маркі «Масфільма» ў 1947 годзе ў фільме «Вясна» рэжысёра Рыгора Аляксандрава.

На «Масфільме» было знята больш за 1720 карцін, многія з якіх увайшлі ў залаты фонд сусветнага кінамастацтва, заваявалі шматлікія ўзнагароды на розных кінафестывалях. «Масфільм», які валодае правамі на калекцыю фільмаў самастойна, зарабіў на продажы правоў у 2010 годзе амаль 250 мільёнаў рублёў.

Зноскі

  1. а б в г Бухгалтерская отчётность Праверана 25 кастрычніка 2018.
  2. Каталог организаций — List-Org Праверана 19 кастрычніка 2020.
  3. https://www.list-org.com/company/6229

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]