Матэа Бандэла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Матэа Бандэла
Matteo Bandello
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння мерк. 1485[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1561[1][3][…]
Месца смерці
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік
Жанр навела
Творы на сайце Lib.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Матэа Бандэла (італ.: Matteo Bandello, каля 1485—1561) — італьянскі навеліст XVI стагоддзя.

Нарадзіўся ў Кастэльнуова ў П'емонце. Вучыўся ў Мілане, потым у Павіі. У юныя гады уступіў у дамініканскі ордэн. Па справах ордэна шмат вандраваў, бываў пры дварах васпаноў Паўночнай Італіі (д'Эстэна, Сфорца, Бенцінольё). У 1506 пасяліўся ў Мілане, дзе стаў заўсёднікам свецкіх і літаратурных сходаў у Іпаліты Сфорца Бенціволья. Жыў пры Мантуанскім двары, дзе быў настаўнікам Лукрэцыі Ганзага (1537). У гады барацьбы Іспаніі і Францыі за панаванне ў Італіі рашуча прыняў бок французскага караля.

Пасля паразы французскай арміі ў бітве пры Павіі (1525) эміграваў у Францыю, дзе пазней Генрых II зрабіў яго біскупам Ажэна (1550). У Ажэне Бандэла правёў рэшту свайго жыцця, карыстаючыся увагай з боку дзеячаў французскага Рэнесансу.

Зноскі

  1. а б Matteo Bandello // Lord Byron and his Times Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Matteo Bandello // Liber Liber — 1994. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Dizionario Biografico degli Italiani — 1960.