Мерсэ Радарэда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мерсэ Радарэда і Гургі
катал.: Mercè Rodoreda i Gurquí
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні катал.: Mercè Rodoreda i Gurguí[1]
Дата нараджэння 10 кастрычніка 1908(1908-10-10)[2][3][…]
Месца нараджэння Барселона
Дата смерці 13 красавіка 1983(1983-04-13)[2][3][…] (74 гады)
Месца смерці Жырона
Пахаванне
Грамадзянства Каталонія
Бацька Andreu Rodoreda i Sallent[d]
Маці Montserrat Gurguí i Guàrdia[d]
Муж Joan Gurguí[d]
Дзеці Jordi Gurguí i Rodoreda[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, раманіст, паэтка, эсперантыст
Гады творчасці з 1930
Жанр раман, паэзія і апавяданне
Мова твораў каталанская мова
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
mercerodoreda.cat
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Мерсэ Радарэда і Гургі (10 кастрычніка 1908 — 13 кастрычніка 1983) — каталонская пісьменніца пасляваеннага перыяду.

Яе раман La plaça del Diamant («Плошча Дыямант», 1962) перакладзены на шматлікія мовы. Шмат пісала пра грамадзянскую вайну ў Іспаніі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мерсэ Радарэда нарадзілася 10 кастрычніка 1908 года ў Барселоне. Яна была адзіным дзіцем у сям’і і рана выйшла замуж за брата сваёй маці, калі ёй было дваццаць гадоў. Ён быў старэйшы за яе на сямнаццаць гадоў. Праз год у іх нарадзіўся сын.

Шлюбнае і матчына жыццё накіроўвала яе на пісьменства. У той жа час у Іспаніі пачынаецца другая рэспубліка, і ў яе абстаноўцы свабоды пісьменніца становіцца адважнай і рашучай. У 1933 годзе яна выдала свой ​​першы раман на ўласныя грошы. Яна таксама працавала ў розных часопісах і за наступныя некалькі гадоў публікуе яшчэ тры раманы і некалькі казак.

У 1936 годзе, калі ў яе ўжо была шмат сувязяў з каталонскімі публіцыстамі і важнымі людзьмі, пачалася грамадзянская вайна. У 1937 яна атрымала прэмію «Крэшэльс» за раман «Алома», але таксама развялася з мужам. У наступным годзе, перад канцом вайны, яна з’ехала ў Францыю ў выгнанне. Яе сын застаўся ў Барселоне ў яе маці, таму што яны думалі, што яна вернецца неўзабаве. Але пасля Перпіньяна і Тулузы яна паехала ў замак Roissy-en-Brie на ўсходзе Парыжа. Там спыніліся некаторыя каталонскія ўцекачы, і пісьменніца пачала любоўныя адносіны з каталонскім пісьменнікам Арманда Абіёлсам. Але была праблема: ён быў жанаты з сястрой іншага пісьменніка, і яго швагер і яго цешча, якія спыніліся ў самім замку, былі супраць гэтага кахання.

Сітуацыя пагоршылася. Бежанцы ў замку павінны былі зноў пераехаць з-за пачатку другой сусветнай вайны. Некалькі з іх з’ехалі ў Амерыку, але пара закаханых паехала ў Лімож, дзе ён быў арыштаваны. Такім чынам, яны яшчэ два гады не маглі жыць разам. У рэшце рэшт, яны жылі разам у Бардо і зноў у Парыжы, але ёй было цяжка. Яна павінна была працаваць краўчыхай і не магла пісаць да 1947 года, калі пачала супрацоўніцтва з часопісам Revista de Catalunya. Да 1953 года яна пісала толькі кароткія апавяданні з-за дрэннага здароўя і паралічу правай рукі. Але паступова здароўе пісьменніцы паляпшалася, і яна пераехала з Арманда ў Жэневу, таму што там ён пачаў працаваць перакладчыкам у ЮНЕСКА.

Па словах пісьменніцы, Жэнева была сумным горадам, і там яна знайшла час і супакой, каб пісаць. Яна напісала эсэ, раманы і кнігу апавяданняў, з якой яна выйграла прэмію Victor Català ў 1956 годзе. У гэты ж час яна таксама піша свой ​​самы вядомы раман, «Плошча Дыямант», які не атрымаў прэмію Сант Жорзі ў 1960 годзе. Але адзін член журы заўважыў раман і рэкамендаваў яго выдаўцу, які апублікаваў яго ў 1962 годзе. У наступныя гады яна напісала і выдала іншыя раманы: «Вуліца камелій», «Сад каля мора» і г.д. Яе кнігі паступова прадаваліся і перакладаліся на замежныя мовы. З аднаго боку, у шасцідзясятых гадах яна атрымлівала вялікае задавальненне ад поспехаў у кар’еры, але з іншага боку, у асабістым жыцці ў яе былі сумныя навіны: у 1966 годзе памерла яе маці і праз тры гады — яе першы муж. З-за яго спадчыны яны з сынам спрачаліся. Пасля смерці Арманда ў 1971 годзе яна адчувала сябе самотнай, і пачуццё аддаленасці яшчэ ўзмацнілася, таму што яна выявіла, што ў Арманда была палюбоўніца з 1958 года. Яе адзінота ў Жэневе і сустрэча з сябрамі часоў вайны былі прычынамі вяртання пісьменніцы ў Каталонію ў 1972 годзе.

На працягу шасці гадоў яна жыла ў Раманьі дэ ла Селва ў сяброўкі, дзе скончыла «Разбітае люстэрка». Але пісьменніца прывыкла весці самотны лад жыцця, і таму ў вёсцы яна пабудавала свой ​​дом, куды і пераехала. З Раманьі дэ ла Селва, дзе яна жыла да самай смерці, яна назірала, як некалькі яе кніг сталі фільмамі і тэлеперадачамі.

У 1983 годзе Мерсэ Радарэда памерла ў бальніцы Жыроны ад раку печані. Калі яна даведалася пра рак, яна больш не змагалася за жыццё. У апошнія дні жыцця яна памірылася са сваёй сям’ёй, таму што яе выдавец апавясціў іх.

Галоўныя творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Aloma («Алома», 1938)
  • Vint-i-dos contes (1958)
  • La plaça del DiamantПлошча Дыямант», 1962)
  • El carrer de les Camèlies («Вуліца Камелій», 1966)
  • Jardí vora el mar (1967)
  • Mirall trencat («Разбітае люстэрка», 1974)
  • Semblava de seda i altres contes (1978)
  • Quanta, quanta guerra… («Колькі вайны», 1980)
  • La mort i la primavera («Смерць і вясна», няскончаны, выйшаў пасмяротна)

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. а б Mercè Rodoreda // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Mercè Rodoreda // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. http://www.endrets.cat/indret/1997/escola-de-nostra-senyora-de-lourdes-sant-gervasi-galvany-ca.html

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]