Мішэль Каломб

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мішэль Каломб
фр.: Michel Colombe
Фатаграфія
Дата нараджэння каля 1430[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 1515
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптар
Уплыў Antoine Le Moiturier[d]
Уплыў на Guillaume Regnault[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мішэль Каломб (фр.: Michel Colombe; каля 1430, Брэтань, Францыя — пасля 1512) — французскі скульптар. Буйнейшы майстар другой паловы XV — пачатку XVI ст.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў у Туры і Нанце. З яго дзейнасцю звязаны першыя этапы развіцця французскай рэнесанснай скульптуры.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

М. Каломб па-свойму выкарыстоўваў культуру італьянскага Адраджэння, уводзіў антычныя матывы ў пластыку сваіх твораў і, што больш важна, ствараў новыя па змесце і форме вобразы. Менавіта такой работай з'яўляецца рэльеф «Святы Георгій перамагае дракона» (1508—09), акаймаваны вытанчаным рэнесансным арнаментам. У строгіх формах скульптар перадае парыў каня, рашучасць і сілу конніка, які ўступіў у бой з пачварай.

Надмагілле герцага Францыска II Брэтонскага і яго жонкі Маргарыты дэ Фуа

Стварыў тып надмагілля, у якім знайшлі ўвасабленне стаічныя адносіны асобы да смерці і праслаўленне дабрачыннасці нябожчыка. Асабліва яскрава гэтыя рысы адлюстраваліся ў мемарыяльным помніку герцага Францыска II Брэтонскага і яго жонкі Маргарыты дэ Фуа (1502—07, сабор у Нанце). Побач з яшчэ гатычным характарам збудавання, складанай сімволікай тут выкарыстана бясспрэчна рэнесансная дэкарыроўка пілястрамі, арнаментамі. Але ў большай ступені прысутнасць рэнесанснай стылістыкі адлюстроўваюць самі вобразы: велічна-спакойныя фігуры нябожчыкаў, строга партрэтныя рысы іх твараў. Выразнай пластыкай вылучаюцца чатыры алегарычныя выявы — «Сіла», «Памяркоўнасць», «Справядлівасць», «Разважнасць», што сведчыць аб пошуках майстрам новага эстэтычнага ідэалу.

Яму прыпісваюць групу «Палажэнне ў труну» (1496, абацтва г. Салем). Аўтар медаля ў гонар прыезду Людовіка XII ў Тур (каля 1500).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лазука Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. Ад старажытных часоў па XVI стагоддзе / Б. А. Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. — ISBN 978-985-01-0894-4