Нерва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марк Кокцей Нерва
лац.: Marcus Cocceius Nerva
12-ы Рымскі імператар
18 верасня 96 года — 27 студзеня 98 года
Папярэднік Ціт Флавій Даміцыян
Пераемнік Траян

Нараджэнне 8 лістапада 30
Смерць 27 студзеня 98[1] (67 гадоў)
Месца пахавання
Род Антаніны
Імя пры нараджэнні лац.: Marcus Cocceius Nerva
Бацька Marcus Cocceius Nerva[d][2]
Маці Octavia Sergia Plotilla[d]
Дзеці Траян
Веравызнанне старажытнарымская рэлігія
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марк Кокцей Нерва (лац.: Marcus Cocceius Nerva); 8 лістапада 30 — 27 студзеня 98) — старажытнарымскі імператар з 18 верасня 96 па 27 студзеня 98, заснавальнік дынастыі Антанінаў і першы з «Пяці добрых імператараў».

Прыход да ўлады[правіць | правіць зыходнік]

Пасля ўдалай змовы супраць Даміцыяна, ужо пажылы сенатар Нерва быў абвешчаны імператарам. Дзякуючы выразна прадуманаму плану не ўзнікла ніякіх паўстанняў іншых прэтэндэнтаў на пасаду. Сенат абвясціў damnatio memoriae (праклён памяці) Даміцыяна, але Нерва быў занадта паблажлівы да даносчыкаў і людзей, якія атрымалі ўзнагароды (часта незаслужана) ад папярэдняга імператара. Падобная памяркоўнасць была сустрэтая вельмі негатыўна, асабліва прапанову імператара прызначыць прэфектам Прэторыя чалавека, які займаў гэты пост пры Даміцыяне. Акрамя таго, новы прэфект, узяўшы ў свае рукі ўладу над прэтарыянскай гвардыяй, запатрабаваў выдачы забойцаў папярэдняга імператара, якія былі затым разарваныя.

Зноскі

  1. а б Любкер Ф. Nerva // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 915.
  2. Любкер Ф. Cocceii // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 307.