Нікалас Бломберген

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нікалас Бломберген
Nicolaas Bloembergen
Дата нараджэння 11 сакавіка 1920(1920-03-11)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 верасня 2017(2017-09-05)[3][1][…] (97 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Huberta Deliana Brink[d]
Род дзейнасці фізік, фізік-тэарэтык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера квантавая фізіка, оптыка, фізіка[4], тэарэтычная фізіка[4] і laser spectroscopy[d][4]
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Эдвард Мілс Пёрсел і Карнеліс Якаб Гортэр[d]
Вядомыя вучні Eli Yablonovitch[d]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нікалас Бломберген (нідэрл.: Nicolaas Bloembergen; 11 сакавіка 1920, Дордрэхт, Нідэрланды — 5 верасня 2017, Тусан, Штат Арызона, ЗША) — амерыканскі фізік нідэрландскага паходжання. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1981) (сумесна з Артурам Шаўлавым).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бломберген з’ехаў з разбуранай ў Другой сусветнай вайне Галандыі ў 1945 годзе з мэтай ажыццявіць даследаванні для атрымання ступені кандыдата навук. За шэсць тыдняў да яго прыбыцця прафесар Гарвардскага ўніверсітэта Э. М. Пёрсел (сумесна са сваімі аспірантамі Торы і Паўндам) адкрыў з’яву ядзернага магнітнага рэзанансу. Бломбергена нанялі для распрацоўкі першага апарата для ЯМР. Падчас вучобы ў Гарвардзе ён наведваў лекцыі Швінгера, Ван Флека і Кембла. Сваю дысертацыю ён падаў на абарону як у Лейдэне, так і ў Гарвардзе. Ступень доктара ён атрымаў у 1948 годзе ў Лейдэнскім універсітэце. Пасля нядоўгай працы постдокам у Галандыі ён перайшоў у Гарвард і быў прыняты малодшым членам у ганаровае Таварыства супрацоўнікаў Гарварда (Harvard Society of Fellows) ў 1949 годзе і дацэнта (assistant professor) у 1951 годзе.

У 1958 годзе ён становіцца грамадзянінам ЗША.

У 1978 годзе ён узнагароджваецца медалём Лорэнца. У 1981 годзе Бломберген (сумесна з А. Л. Шаўлавым і К. Сігбанам) узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй па фізіцы «за ўклад у развіццё лазернай спектраскапіі». Бломберген і Шаўлаў даследавалі рэчыва, дэтэкцыя якога без лазераў была б немагчымая. Да гэтага Бломберген мадыфікаваў мазер Чарлза Таўнса. У 2006 годзе Бломберген працуе ва ўніверсітэце Арызоны.

Бломберген працягнуў акадэмічную лінію, плённую на нобелеўскіх лаўрэатаў, пачынаючы з лорда Рэлея (Нобелеўская прэмія па фізіцы за 1904 год), працягваючы Дж. Дж. Томсанам (Нобелеўская прэмія па фізіцы за 1906), Эрнэстам Рэзерфордам (Нобелеўская прэмія па хіміі за 1908 год), Оўэнам Рычардсанам (Нобелеўская прэмія па фізіцы за 1928) і настаўнікам Бломбергена — Эдвардам Пёрселам (Нобелеўская прэмія па фізіцы за 1952). Таксама на яго аказалі ўплыў Джон ван Флек (Нобелеўская прэмія па фізіцы за 1977) і Персі Брыджмен (Нобелеўская прэмія па фізіцы за 1946).

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

  • Карэспандэнт Каралеўскай акадэміі навук у Амстэрдаме, 1956
  • Член Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў, 1956
  • Супрацоўнік таварыства Гугенхайма, 1957
  • Прэмія Олівера Баклі ад Амерыканскага фізічнага таварыства, 1958
  • Прэмія Морыса Лібмана ад Інстытута радыёінжынераў, 1959
  • Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША, 1960
  • Медаль Сцюарта Балантайна ад Інстытута Франкліна ў Філадэльфіі, 1961
  • Нацыянальны навуковы медаль ад прэзідэнта ЗША, 1974
  • Замежны ганаровы член Індыйскай акадэміі навук у Бангалоры, 1978
  • Медаль Лорэнца ад Каралеўскай акадэміі навук, Амстэрдам, 1979
  • Медаль Фрэдэрыка Іўса ад Амерыканскага аптычнага таварыства, 1979
  • Замежны член французскай Акадэміі навук у Парыжы, 1980
  • Ганаровы вучоны ўніверсітэта Фон Гумбальта, 1980
  • Ганаровы член Нацыянальнай інжынернай акадэміі, ЗША, 1984
  • Доктар honoris causa МДУ імя Ламаносава,

Зноскі

  1. а б Nicolaas Bloembergen // Музей Саламона Гугенхайма — 1937. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б в Leidse Hoogleraren Праверана 19 чэрвеня 2019.
  3. Nobelprijswinnaar Nicolaas Bloembergen (97) overleden
  4. а б в Czech National Authority Database Праверана 14 лютага 2023.
  5. NNDB — 2002.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]