Ота Вейнінгер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ота Вейнінгер
ням.: Otto Weininger
Дата нараджэння 3 красавіка 1880(1880-04-03)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 кастрычніка 1903(1903-10-04)[1][2][…] (23 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці філосаф, пісьменнік, псіхолаг
Навуковая сфера філасофія і гендарныя даследаванні[d]
Навуковая ступень доктарская ступень[d]
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ота Вейнінгер, таксама Вайнінгер (ням.: Otto Weininger) (3 красавіка 1880, Вена — 4 кастрычніка 1903, Вена) — аўстрыйскі філосаф.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў багатай яўрэйскай сям’і. У 1898 годзе паступіў на філасофскі факультэт Венскага ўніверсітэта, які з адзнакай скончыў, абараніў доктарскую дысертацыю на тэму бісексуальнасць. Пасля абароны дысертацыі прыняў хрысціянства.

Смерць[правіць | правіць зыходнік]

Ота Вейнінгер дэманстратыўна пакончыў з сабой у гасцінічным нумары, у якім памёр Бетховен. Магчымымі прычынамі самагубства сучаснікі называлі «канфлікт паміж прапаведуемым ім аскетызмам і ўласнай пачуццёвасцю». З іншага боку, самагубства Вейнінгера нярэдка адносяць да так званых выпадкаў суіцыду з-за комплексу культурнай непаўнавартаснасці.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўнай працай Вейнінгера была кніга «Пол і характар. Прынцыповае даследаванне» (1902), хоць былі і іншыя, апублікаваныя ўжо пасля яго смерці — «Аб апошніх рэчах» (1904, апублікаваў яго сябар Морыц Рапапорт), «Каханне і жанчына» (1917). Пасля першай сусветнай вайны Артурам Герберам былі таксама апублікаваныя нататкі і лісты Вейнінгера.

Зноскі

  1. а б Otto Weininger // Brockhaus Enzyklopädie
  2. а б Otto Weininger // Frauen in Bewegung 1848–1938Österreichische Nationalbibliothek, 2006.
  3. Catalog of the German National Library Праверана 13 студзеня 2024.