П’ер Кардэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з П'ер Кардэн)
П’ер Кардэн
фр.: Pierre Cardin
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні італ.: Pietro Costante Cardin[6]
Дата нараджэння 2 ліпеня 1922(1922-07-02)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 снежня 2020(2020-12-29)[4][5][…] (98 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці гранд-куцюр’е, мадэльер, бізнесмен
Член у
Узнагароды
ордэн Дружбы ордэн Францыска Скарыны Commander of the National Order of Merit кавалер Ордэна Мастацтваў і літаратуры камандор ордэна Ганаровага Легіёна ордэн «За заслугі» ІІІ ступені
Сайт pierrecardin.com/… (англ.)
pierrecardin.com/… (фр.)
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

П’ер Кардэн (фр.: Pierre Cardin, італ.: Pietro Cardin; 2 ліпеня 1922, Сан-Б’яджа-дзі-Калальта, Італія — 29 снежня 2020) — французскі мадэльер італьянскага паходжання. Адзін з самых уплывовых у гісторыі высокай моды. Быў першым куцюр’е, які пачаў прадаваць свае сукенкі і парфум па ніжэйшых коштах, зрабіўшы іх больш даступнымі шырокаму колу людзей.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

З 1947 года працаваў у Крысціяна Дыёра, у 1950 годзе заснаваў уласны дом моды. Аддаваў перавагу абстрактнаму, геаметрычнаму дызайну, які часцяком мала адпавядаў паўсядзённым клопатам. Адзін з першапраходцаў стылю унісекс (калекцыя 1958), лічыўся авангардыстам ад моды.

Запатэнтаваў больш за 500 вынаходак, такіх як каляровыя панчохі і высокія боты, міні-сарафаны, гальштукі «ў кветачку», доўгія пінжакі без каўняра, вузкія штаны на гузіках, першапачаткова створаныя для «Бітлз». У 1970 годзе П’ер Кардэн ствараў дызайн для НАСА[9].

Памёр 29 снежня 2020 года ў Нёі-сюр-Сен[10].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Камандор ордэна Ганаровага легіёна
  • Камандор Нацыянальнага ордэна «За заслугі»
  • Кавалер ордэна мастацтваў і літаратуры
  • Ордэн Францыска Скарыны (2004, Беларусь)

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]