Павел Бем

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Павел Бем
Pavel Bém - podpis.png
Pavel Bém - podpis.png
Мэр Прагі
28 лістапада 2002 — 30 лістапада 2010
Папярэднік Ігар Немец
Пераемнік Багуслаў Свобада

Нараджэнне 18 ліпеня 1963(1963-07-18) (60 гадоў)
Прага
Жонка Radmila Bémová[d][1]
Дзеці 2 — Jáchym, Matouš
Нацыянальнасць Чэхія
Партыя Грамадзянская Дэмакратычная партыя
Член у
Адукацыя Карлаў універсітэт, Універсітэт Джона Хопкінса
Дзейнасць палітык, урач, псіхіятр
Аўтограф Выява аўтографа
Сайт pavelbem.cz
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Павел Бем (чэшск.: Pavel Bém; нарадзіўся 18 ліпеня 1963, Прага) — чэшскі палітык, мэр Прагі з 2002 па 2010 год, адзін з найбольш уплывовых чэшскіх палітыкаў новага пакалення.

Агульнае[правіць | правіць зыходнік]

Доктар Павел Бем нарадзіўся 18 ліпеня 1963 года ў Празе (Чэхія). З'яўляецца ўрачом і палітыкам. З 2002 года наступіў на пасаду мэра гораду Прагі і сваю пасаду мэра зацвердзіў падчас выбараў у кастрычніку 2006 года. З'яўляецца першым намеснікам Грамадзянскай Дэмакратычнай партыі.

Навучанне і медыцынская праца[правіць | правіць зыходнік]

Павел Бем у 1987 годзе скончыў Факультэт агульнай медыцыны ў Карлавым універсітэце па спецыялізацыі псіхіятрыя. Па ёй у 1990 годзе здаў атэстацыю. Далей 2 гады навучаўся ва Універсітэце Джона Хопкінса, у Балтымары (ЗША) на курсах, накіраваных на палітыку барацьбы супраць наркотыкаў і ў гэтым кірунку прадоўжыў працу пасля вяртання ў Чэхію. У 1994 годзе здаў другі атэстат па спецыялізацыі «прафілактыка і лячэнне залежнасці ад наркотыкаў». Працаваў у псіхіятрычным шпіталі ў супрацьалкагольным аддзяленні. Потым працаваў вядучым Цэнтра наркатычнай залежнасці ў Празе.

Палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Працягвае доктарскую працу і падчас свайго ўзыходжання на палітычную сцэну ў 1995 годзе, дзе ва ўрадзе Чэшскай рэспублікі і міністэрстве ўнутраных спраў, прадаваў увагу антынаркатычнай палітыцы.

З'яўляецца членам Грамадзянскай дэмакратычнай партыі. З 1998 года да 2002 працаваў старастам у Празе 6, а пасля паводкі ў 2002 годзе быў абраны мэрам Прагі. У 2004 годзе быў абраны намеснікам кіраўніка Грамадзянскай дэмакратычнай партыі, а з 2006 года з'яўляецца першым намеснікам кіраўніка партыі.

Хобі і сям'я[правіць | правіць зыходнік]

18 мая 2007 года ўзышоў на найвышэйшую гару свету Эверэст. Ён стаў 10-м чэхам у гісторыі ўзыходжанняў на Эверэст (завошта раскрытыкаваўся сярод калегаў і ў друку за пакіданне паста мэра на два месяцы і прыцягненне да сабе «нездаровай увагі»).

Жанаты, мае дваіх дзяцей. Валодае англійскай, нямецкай, іспанскай, рускай мовамі. Аўтар навуковых і адмысловых прац у вобласці псіхіятрыі і наркатычнай залежнасці. Чалец некалькіх чэшскіх і міжнародных экспертных арганізацый. Да ліку яго хобі належаць альпінізм, веласіпедны спорт, тэніс, горныя лыжы і падводнае плаванне, музычныя прыхільнасці — класічная музыка, рок, джаз. Асноўным яго хобі з'яўляецца альпінізм. Як альпініст збіраецца выканаць неафіцыйную праграму майстэрства «Сем вяршынь» (Seven Summits), якая прадугледжвае ўзыходжанне на найвышэйшыя вяршыні кожнага з кантынентаў. З'яўляецца адным з гарачых прыхільнікаў правядзення ў Празе Алімпійскіх гульняў у 2016 або 2020 годзе.

Зноскі

  1. iDNES.cz — 2010. Праверана 30 студзеня 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]