Паўль Крутцэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўль Джозеф Крутцэн
нідэрл.: Paul Jozef Crutzen
Дата нараджэння 3 снежня 1933(1933-12-03)[1][2]
Месца нараджэння Амстэрдам, Нідэрланды
Дата смерці 28 студзеня 2021(2021-01-28)[3] (87 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік, інжынер, выкладчык універсітэта, кліматолаг, academic administrator, метэаролаг
Навуковая сфера хімія
Месца працы
Альма-матар Оксфардскі ўніверсітэт
Навуковы кіраўнік Bert Bolin[d]
Вядомы як даследчык азонавага пласта атмасферы
Член у
Узнагароды
Камандор ордэна Нідэрландскага льва
Камандор ордэна Нідэрландскага льва
Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па хіміі (1995)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паўль Джозеф Крутцэн (нідэрл.: Paul Jozef Crutzen; 3 снежня 1933, Амстэрдам, Нідэрланды — 28 студзеня 2021) — выбітны галандскі хімік, спецыяліст у хіміі атмасферы, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1995) за даследаванні азонавых дзірак у атмасферы. Асноўны напрамак яго даследаванняў — гэта хімія стратасферы і трапасферы і яе роля ў біягеахімічных цыклах і фарміраванні клімату. У цяперашні час працуе ў аддзеле хіміі атмасферы ў Інстытуце Макса Планка па хіміі (Майнц, Германія).

Крутцэн стаў адным з найбольш вядомых вучоных, якія вывучаюць глабальнае пацяпленне і прыцягнуў увагу да гэтай з’явы. Ён таксама з’яўляецца аўтарам тэорыі ядзернай зімы, верагоднага стану клімату Зямлі ў выпадку глабальнай ядзернай вайны. Крутцэн з’яўляецца актыўным прыхільнікам геаінжынерыі — канцэпцыі актыўнага ўмяшання ў прыроду з мэтай змены ўласцівасцей клімату, запавольваць або прадухіляць згубныя яго змены. У прыватнасці, падтрымлівае ідэю масіраванага выкіду розных аэразольных часціц (перш за ўсё двухвокісу серы) у зямную стратасферу для адлюстравання сонечнага выпраменьвання.

У 2000 годзе Крутцэн разам з Штормерам прапанавалі тэрмін «антрапацэн» для апісання сучаснай геалагічнай эпохі.

Зноскі

  1. Paul Crutzen // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Paul Crutzen // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. The Max Planck Institute for Chemistry mourns the loss of its former director and Nobel Laureate Paul J. CrutzenMax Planck Institute for Chemistry, 2021. Праверана 28 студзеня 2021.
  4. https://nos.nl/artikel/2366382-nobelprijswinnaar-scheikunde-paul-crutzen-overleden.html
  5. Czech National Authority Database Праверана 12 лютага 2024.
  6. а б в Nobelprijswinnaar scheikunde Paul Crutzen overleden Праверана 3 лютага 2021.
  7. https://www.mpic.de/4677594/trauer-um-paul-crutzen Праверана 5 жніўня 2022.
  8. https://www.ae-info.org/ae/User/Crutzen_Paul
  9. https://www.lincei.it/it/content/crutzen-paul-josef
  10. NNDB — 2002.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Крутцэн Паўль // БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.489

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]