Паўль Флемінг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўль Флемінг
ням.: Paul Fleming
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 5 кастрычніка 1609(1609-10-05)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 красавіка 1640(1640-04-02)[1][2][…] (30 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці урач-пісьменнік, паэт, пісьменнік, дыпламат, урач
Мова твораў нямецкая і лацінская мова
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Паўль Флемінг (ням.: Paul Fleming; 5 кастрычніка 1609, Гартэнштайн, Германія — 2 красавіка 1640) — нямецкі паэт; прадстаўнік першай сілезскай школы паэтаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Gedichte

3 1626 вывучаў філасофію і медыцыну ў Лейпцыгскім універсітэце. Пры жыцці друкаваліся толькі вершы на лацінскай мове (зборнік 1631) — пераважна любоўная лірыка ў форме санета, дзе за эталон узяты Петрарка, але з узмоцненай пачуццёвасцю і геданізмам. Лепшыя творы напісаны на нямецкай мове (зборнік «Нямецкія вершы», выд. 1641) і прысвечаны лёсу айчыны ў час Трыццацігадовай вайны, праблеме часу і адказнасці чалавека перад часам і сабой. Стыль П. Флемінга адметны лапідарнасцю слова, філасофскай глыбінёй і эмацыянальнасцю, пластычнасцю і эмблематычнасцю. Уражанні ад падарожжа ў Расію ў 1633—39 перадаў у шэрагу санетаў, а таксама ў ідыліі з жыцця наўгародскага селяніна.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]