Петэр Гандке

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Петэр Хандке)
Петэр Гандке
ням.: Peter Handke
Род дзейнасці пісьменнік, кінарэжысёр, сцэнарыст, перакладчык, драматург, празаік
Дата нараджэння 6 снежня 1942(1942-12-06)[1][2][…] (81 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Sophie Semin[d]
Дзеці Amina Handke[d] і Léocadie Handke[d]
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Петэр Гандке (ням.: Peter Handke, 6 снежня 1942, Грыфін, Аўстрыя) — аўстрыйскі пісьменнік і драматург. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (2019) «за ўплывовыя працы, якія з моўнай вынаходлівасцю даследавалі перыферыю і спецыфіку чалавечага вопыту» [5].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1942 годзе. Яго маці — карынційская славенка.

З 1954 года вучыўся ў каталіцкай гімназіі для хлопчыкаў, дзе публікаваўся ў школьнай газеце. У 1961 годзе паступіў ва Грацкі ўніверсітэт Карла і Франца, дзе вывучаў права. У Грацы ён стаў удзельнікам літаратурнай групы «Форум гарадскога парку» (Das Forum Stadtpark) і публікаваўся ў часопісе «Рукапісы» (Manuskripte). З выхадам у свет яго першага рамана ў 1965 годзе ён пакінуў універсітэт і стаў прафесійным пісьменнікам. У 1966 годзе быў апублікаваны яго першы раман «Шэршні» (Die Hornissen). Пачынаючы з 1970-х гадоў Хандке пачаў супрацоўнічаць з рэжысёрам Вімам Вендэрсам.

Падвяргаўся крытыцы за падтрымку рэжыму Слабадана Мілошавіча. У 2006 годзе Гандке выступіў на пахаванні былога лідара Сербіі, пасля чаго была адменена інсцэніроўка п’есы пісьменніка «Гульня ў пытанні ці падарожжа ў звонкія зямлі» ў парыжскім тэатры Comédie-Française[6].

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Шэршні / Пэтэр Гандке, пер. з нямецкай Яўген Бяласін // ARCHE «Пачатак». № 4 (5), 1999. — С. 169—255.

Зноскі

  1. Peter Handke // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Peter Handke // BD Gest' Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 лістапада 2018.
  4. Peter Handke Праверана 30 чэрвеня 2022.
  5. Раман нобелеўскага лаўрэата Пэтэра Гандке можна прачытаць па-беларуску
  6. Нобеля па літаратуры атрымалі Такарчук і Гандке — полька з украінскімі каранямі і аўстрыец са славенскімі