Поль Бія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Поль Бія
фр.: Paul Barthélemy Biya'a bi Mvondo
1-ы прэм’ер-міністр Камеруна[d]
30 чэрвеня 1975 — 6 лістапада 1982
Пераемнік Bello Bouba Maigari[d]
2-і прэзідэнт Камеруна[d]
з 6 лістапада 1982
Папярэднік Ahmadou Ahidjo[d]
старшыня Арганізацыі афрыканскага адзінства[d]
8 ліпеня 1996 — 2 чэрвеня 1997
Папярэднік Мелес Зенаўі
Пераемнік Роберт Мугабэ

Нараджэнне 13 лютага 1933(1933-02-13)[1][2] (91 год)
Жонка Jeanne-Irène Biya[d] і Chantal Biya[d]
Дзеці Emmanuel Franck Biya[d] і Brenda Biya[d]
Веравызнанне каталіцтва
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды
кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна рыцар Вялікага Крыжа ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія Grand Cross Special Class of the Order of Merit of the Federal Republic of Germany Collar of the Order of Pope Pius IX кавалер Вялікага крыжа, дэкараванага Вялікай стужкай ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай» Order of Valour Order of Merit Order of the Federal Republic ордэн Заслуг Order of the Republic Order of the Republic of Serbia
Сайт prc.cm (англ.)(фр.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Поль Бія́ (фр.: Paul Biya; нар. 13 лютага 1933, Мвамекаа, Французскі Камерун) — камерунскі палітычны і дзяржаўны дзеяч; прэм'ер-міністр Камеруна (19751982), затым прэзідэнт Камеруна1982).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Палітычная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Поль Бія нарадзіўся 3 лютага 1933 года ў вёсцы Мвамекаа. Па этнічнай прыналежнасці фанг (булу)[3]. У 1956 годзе скончыў ліцэй генерала Леклерка ў Камеруне, атрымаў дыплом па спецыяльнасці «філасофія»[4]. З чэрвеня 1956 года праходзіў навучанне ў ліцэі Луі ле Гран у Парыжы, таксама вучыўся ў Сарбоне[4]. У 1962 годзе ён скончыў Інстытут даследаванняў «заморскіх тэрыторый» у Парыжы[5]. У тым жа годзе Бія паступіў на дзяржслужбу, працаваў чыноўнікам па асобых даручэннях у канцылярыі прэзідэнта Ахмаду Ахіджа, затым у 1964 годзе быў прызначаны дырэктарам кабінета ў Міністэрстве нацыянальнай адукацыі, моладзі і культуры, а ў 1965 годзе стаў генеральным сакратаром Міністэрства[3].

30 чэрвеня 1975 года Поль Бія быў прызначаны на пасаду прэм’ер-міністра Камеруна[3].

Прэзідэнт[правіць | правіць зыходнік]

4 лістапада 1982 года прэзідэнт Ахмаду Ахіджа нечакана абвясціў пра сваю адстаўку. 6 лістапада, паводле канстытуцыі, Поль Бія змяніў яго на пасадзе прэзідэнта[3]. У жніўні 1983 года Бія абвінаваціў Ахіджа ў падрыхтоўцы чэрвеньскага дзяржаўнага перавароту[6]. 14 верасня Поль Бія стаў старшынёй партыі Камерунскі нацыянальны саюз, пераназванай у 1985 годзе ў Дэмакратычнае аб’яднанне камерунскага народа[3].

Поль Бія і прэзідэнт ЗША Джордж Буш, 2003.

6 красавіка 1983 года ўрадавыя войскі здушылі спробу ваеннага перавароту. Пасля гэтага Бія распусціў Рэспубліканскую гвардыю[6]. Ён перамог на прэзідэнцкіх выбарах 14 студзеня наступнага года і быў пераабраны на выбарах 24 красавіка 1988 года з вынікам 98,75 % галасоў[7].

11 кастрычніка 1992 года ў краіне прайшлі прэзідэнцкія выбары, перамогу на якіх атрымаў Поль Бія, набраўшы 39,98 %[7]. У 1996 годзе Бія быў абраны тэрмінам на год старшынёй Арганізацыі Афрыканскага Адзінства[3]. На прэзідэнцкіх выбарах, якія прайшлі 12 кастрычніка 1997 года, ён быў пераабраны з вынікам 92,57 % галасоў[7].

11 кастрычніка 2007 года ў краіне адбыліся чарговыя прэзідэнцкія выбары, паводле вынікаў якіх Бія зноў атрымаў перамогу, набраўшы 70,92 % галасоў[7].

9 кастрычніка 2011 года Поль Бія быў пераабраны, набраўшы на прэзідэнцкіх выбарах 77,99 % галасоў[7].

Поль Бія вінаваціцца многімі ў дыктатуры, асабліва выхадцамі з былога Брытанскага Камеруна. У шматлікіх спісах сучасных дыктатараў свету Бія таксама фігуруе нароўні з Мсваці III, Тэадора Абіянгам Нгема Мбасога і Робертам Мугабэ[8][9]. Так, у рэйтынгу часопіса Парад за 2009 ён займае 19-ю пазіцыю ў спісе найгоршых дыктатараў свету[10].

Зноскі

  1. Paul Biya // Brockhaus Enzyklopädie
  2. Paul Biya // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в г д е "Бія Поль. Біяграфія". E-News.com.ua.
  4. а б Екатерина Адамова, Кирилл Новиков, Антон Парыгин, Максим Сухманский, Анна Черникова (01.09.2003). "Все мировые лидеры". Журнал «Власть». {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (link)
  5. Кто есть кто в мировой политике. — М.: Политиздат, 1990. — С. 61. — ISBN 5-250-00513-6.
  6. а б Jonathan C. Randal (April 15, 1984). "Tales of Ex-Leader's Role In Revolt Stun Cameroon" [англійская]. The Washington Post.
  7. а б в г д "Elections in Cameroon" [англійская]. AFRICAN ELECTIONS DATABASE.
  8. David Wallechinsky, Tyrants: the World’s 20 Worst Living Dictators, Regan Press, 2006, pp. 286—290
  9. The World’s Worst Dictators — 2007
  10. Parade Magazine. « The Worlds 10 Worst Dictators», 22 March 2009