Раберта Раселіні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Раберта Раселіні
італ.: Roberto Rossellini
Дата нараджэння 8 мая 1906(1906-05-08)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 чэрвеня 1977(1977-06-03)[1][2][…] (71 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Angiolo Rossellini[d][5]
Маці Elettra Bellan[d][5]
Жонка Інгрыд Бергман, Assia Noris[d] і Marcella De Marchis[d]
Дзеці Ізабела Раселіні[d], Isotta Ingrid Rossellini[d], Renzo Rossellini[d] і Gil Rossellini[d]
Прафесія кінарэжысёр, акцёр, кінапрадзюсар, драматург, сцэнарыст, аўтагоншчык, рэжысёр
Узнагароды
IMDb ID 0744023
robertorossellini.it
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раберта Раселіні (Roberto Rossellini; 8 мая 1906, Рым — 3 чэрвеня 1977) — італьянскі кінарэжысёр.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Вышэйшай тэхнічнай школе.

У першых фільмах «Белы карабель» (1941, пад кіраўніцтвам Ф. Дэ Рабертыса), «Пілот вяртаецца» і «Чалавек з крыжам» (абодва 1942) імкнуўся наблізіць мастацкі кінематограф да дакументальнага. Фільм «Рым — адкрыты горад» (1945, прыз Міжнароднага кінафестывалю ў Канах, 1946) стаў маніфестам неарэалізму ў кіно. Значным быў і трагічны па гучанні антыфашысцкі фільм «Пайза» (1946, прыз Міжнароднага кінафестывалю ў Венецыі). Тэма маральнай дэградацыі, звязанай з грамадскім спадам канца 1940-х г., адлюстравана ў карцінах «Германія, год нулявы», «Машына забівае дрэнных» (абедзве 1948), «Дзе свабода?» (1953). Зняў шэраг фільмаў на рэлігійную тэматыку: «Францыск, менестрэль Божы», «Стромбалі, зямля Божая» (абодва 1950), «Еўропа, 51» (1952). Пасля творчага крызісу вярнуўся да патрыятычнай і антыфашысцкай тэматыкі: «Генерал Дэла Раверэ» (1959, галоўны прыз Міжнароднага кінафестывалю ў Венецыі), «У Рыме была ноч», «Няхай жыве Італія!» (абодва 1960). У сярэдзіне 1960-х г. працаваў на тэлебачанні, дзе зняў шэраг фільмаў пра гістарычных дзеячаў («Сакрат», 1970; «Блез Паскаль», 1971; «Дэкарт», 1973, і інш.) і гістарычныя падзеі («Гісторыя амерыканскай рэвалюцыі», 1971; «Італія, год першы», 1975).

Зноскі

  1. а б Roberto Rossellini // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Roberto Rossellini // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Росселлини Роберто // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. а б Pas L. v. Genealogics — 2003.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]