Раймон Кено

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Раймон Кено
фр.: Raymond Queneau
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні фр.: Raymond Auguste Queneau[1]
Дата нараджэння 21 лютага 1903(1903-02-21)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 кастрычніка 1976(1976-10-25)[2][3][…] (73 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Janine Kahn[d]
Дзеці Jean-Marie Queneau[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, драматург, раманіст, перакладчык, сцэнарыст, матэматык, пісьменнік
Кірунак сюррэалізм
Мова твораў французская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Раймон Кено (фр.: Raymond Queneau; 21 лютага 1903, Гаўр, Францыя — 25 кастрычніка 1976, Парыж) — французскі пісьменнік, эсэіст, перакладчык. Удзельнік сюррэалістычнага руху, адзін з заснавальнікаў «УЛІПО — Майстэрні патэнцыйнай літаратуры» (фр. Oulipo — Ouvroir de littérature potentielle), Трансцэндэнтальны Сатрап Каледжа Патафізікі, створанага як пародыя на навуковыя супольнасці са сваімі секцыямі, падсекцыямі, пасадамі і г.д.[7]

Амаль усё жыццё працаваў у выдавецкім доме «Галімар», быў дырэктарам «Энцыклапедыі Плеяды». Вядомасць атрымаў дзякуючы раману «Зазі ў метро» (Zazie dans le métro, 1959), дзе даследуецца паўсядзённае маўленне ў супрацьстаўленні літаратурнай норме французскай мовы. У разнастайных па жанрах творах — ад матэматычных шарадаў да філасофскіх эсэ — часта эксперыментаваў, выкарыстоўваў фанетычную, т.зв. «новафранцузскую» мову, размоўную і жаргонную лексіку, распрацаваў цэлую сістэму «літаратурных пратэзаў» — фармальных абмежаванняў (паліндромы, ліпаграмы, анаграмы, г.д.), якія стымулююць уяўленне аўтара і дазваляюць пазбягаць штампаў і стэрэатыпаў. На беларускую мову вершы Раймона Кено перакладаў Зміцер Колас.

Зноскі

  1. а б Fichier des personnes décédées Праверана 24 лютага 2023.
  2. а б Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  3. а б Raymond Queneau
  4. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  5. https://zkm.de/en/person/raymond-queneau Праверана 30 чэрвеня 2022.
  6. https://actu.fr/insolite/toussaint-quelles-sont-les-celebrites-enterrees-en-essonne_46091418.html
  7. prajdzisvet.org(недаступная спасылка)