Роберт Джэфры Эдвардс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Роберт Джэфры Эдвардс
англ.: Robert Geoffrey Edwards
Дата нараджэння 27 верасня 1925(1925-09-27)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 красавіка 2013(2013-04-10)[3][4][…] (87 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Ruth Fowler Edwards[d]
Род дзейнасці урач, фізіёлаг, біёлаг, даследчык
Навуковая сфера рэпрадукцыйная медыцына[d]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Роберт Джэфры Эдвардс (англ.: Robert Geoffrey Edwards, 27 верасня 1925, Манчэстэр — 10 красавіка 2013) — брытанскі навуковец-фізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (2010) з фармулёўкай «за распрацоўку тэхналогіі штучнага апладнення».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1925 годзе ў Манчэстэры, Англія. Пасля заканчэння сярэдняй школы служыў у брытанскай арміі. Браў удзел у Другой сусветнай вайне. Пасля дэмабілізацыі вучыўся ў Бангорскім універсітэце.(горад Бангор, графства Гвінед, Паўночны Уэльс), затым — у Эдынбургскім універсітэце. У 1955 годзе атрымаў званне доктара філасофіі за дысертацыйную працу ў галіне эмбрыёнаў развіцця мышэй. З 1958 года працуе ў Нацыянальным інстытуце медыцынскіх даследаванняў у Лондане, дзе ініцыяваў вывучэнне праблемы чалавечага апладнення. У 1963 годзе пераязджае ў Кембрыдж. Там сумесна з Патрыкам Стэпта адкрывае першы ў свеце цэнтр экстракарпаральнага апладнення.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]