Роберт Сандэрсан Малікен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Роберт Сандэрсан Малікен
англ.: Robert Sanderson Mulliken
Роберт Малікен, Чыкага, 1929 г.
Роберт Малікен, Чыкага, 1929 г.
Дата нараджэння 7 чэрвеня 1896(1896-06-07)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 31 кастрычніка 1986(1986-10-31)[1][2][…] (90 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Samuel Parsons Mulliken[d]
Род дзейнасці фізік, хімік-тэарэтык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера фізічная хімія, арганічная хімія і Тэарэтычная хімія
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Уільям Харкінс[d]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Роберт Сандэрсан Малікен (англ.: Robert Sanderson Mulliken; 7 чэрвеня 1896, Ньюберыпорт, Масачусетс — 31 кастрычніка 1986, Арлінгтан, Вірджынія) — амерыканскі фізік і хімік, прафесар, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1966).

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў школу ў Ньюберыпорце ў 1913 годзе і паступіў у Масачусецкі тэхналагічны інстытут, здолеўшы выйграць стыпендыю на навучанне (як і яго бацька). Спецыялізаваўся ў хіміі. Яшчэ студэнтам апублікаваў першую навуковую працу, прысвечаную сінтэзу арганічных хларыдаў. Вучачыся ў інстытуце, Малікен яшчэ не быў упэўнены, што абярэ навуковую дзейнасць, таму вывучаў таксама хімічную тэхналогію і нават наведваў хімічныя заводы ў Масачусетсы і Мэне. У 1917 годзе атрымаў ступень бакалаўра па хіміі.

Узнагароды і навуковае прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

Акрамя Нобелеўскай прэміі, Малікен быў узнагароджаны Амерыканскім хімічным таварыствам медалём Гілберта Ньютана Люіса (1960), медалём Тэадора Уільяма Рычардса (1960), узнагародай Петэра Дэбая па фізічнай хіміі (1963) і медалём Уіларда Гібса (1965). Ён быў членам амерыканскай Нацыянальнай акадэміі навук (1936), Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі і Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў, а таксама замежным членам Лонданскага каралеўскага таварыства (1967). Малікену былі прысуджаны ганаровыя ступені Калумбійскага, Маркецкага, Кембрыджскага і Стакгольмскага ўніверсітэтаў.

Зноскі

  1. а б Robert Sanderson Mulliken // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Robert S. Mulliken // Музей Саламона Гугенхайма — 1937. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Малликен Роберт Сандерсон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б в г д е https://www.gf.org/fellows/all-fellows/robert-s-mulliken/
  5. а б в NNDB — 2002.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]