Саманта Сміт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Саманта Сміт
Samantha Smith
Паштовая марка СССР 1985 года з партрэтам Саманты Сміт
Імя пры нараджэнні Саманта Рыд Сміт
Род дзейнасці пасол добрай волі
Дата нараджэння 29 чэрвеня 1972(1972-06-29)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 жніўня 1985(1985-08-25)[1][2][…] (13 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства Сцяг ЗША ЗША
Бацька Артур Сміт
Маці Джэйн Сміт
Аўтограф Выява аўтографа
Сайт samanthasmith.info
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Саманта Рыд Сміт (англ.: Samantha Reed Smith; 29 чэрвеня 1972, Хьюлтан, штат Мэн — 25 жніўня 1985, Обарн, Мэн) — амерыканская школьніца са штата Мэн, якая стала сусветна вядомай дзякуючы перапісцы з Юрыем Андропавым, які толькі што стаў генеральным сакратаром ЦК КПСС, падчас халоднай вайны.

У лістападзе 1982 года дзесяцігадовая Саманта Сміт напісала Юрыю Андропаву ліст, каб разабрацца, чаму адносіны ЗША і СССР такія напружаныя. 26 красавіка 1983 года яна атрымала ліст у адказ, у якім запрашалася наведаць СССР. У ліпені 1983 года Саманта Сміт прыбыла ў СССР, на працягу двух тыдняў перабывала ў Маскве, Ленінградзе і ў лагеры «Артэк» у Крыме. Разглядалася ў СМІ абедзвюх краін як «пасол добрай волі» (у 1986 годзе СССР накіраваў у ЗША свайго «дзіця-пасланца» — Кацю Лычову). Загінула ў 25 жніўня 1985 года ў авіякатастрофе.

Зноскі

  1. а б Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 ліпеня 2016.
  2. а б Samantha Smith // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]