Секст Юлій Афрыкан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Секст Юлій Афрыкан
Дата нараджэння каля 160[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці каля 240[3][4][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці пісьменнік, гісторык, філосаф

Секст Юлій Афрыкан (лац.: Sextus Julius Africanus, грэч. Ιούλιος Αφρικανός; каля 160, Іерусалім — каля 240) — раннехрысціянскі грэкамоўны пісьменнік, адзін з першых хрысціянскіх гісторыкаў[5]. Сачыненні Юлія Афрыкана ўключаны ў 10-ы том Patrologia Graeca.

Паходзіў з сям'і рымскіх каланістаў, у перыяд службы ў арміі Септымія Севера быў удзельнікам сірыйскага паходу 195 года. Быў прэфектам горада Эмаус. У Рыме, па даручэнні імператара Аляксандра Севера, ім была заснавана грамадская бібліятэка і напісана энцыклапедыя «Узоры» (грэч. Κεστοί), якая змяшчае звесткі з вобласці прыродазнаўчых навук і ваеннай тактыкі. Энцыклапедыя захавалася толькі ў фрагментах у складзе аксірынхскіх тэкстаў.

Юлій быў знаёмы з Арыгенам і Арыстыдам, захаваліся два яго лісты да іх. У лісце да Арыгена ён падтрымлівае версію позняга паходжання гісторыі Сусаны (Дан. 13), а да Арыстыда ён піша пра радаслоўе Ісуса Хрыста (ліст да Арыстыда вядома па фрагментах, якія цытаваў Еўсевій Кесарыйскі).

Найбольш значным творам Юлія з'яўляецца пяцітомавая «Хранаграфія» (Chronografiai). Яна захавалася ў фрагментах у Еўсевія і Ераніма. У ёй Юлій прыводзіць храналогію біблейскай і палітычнай гісторыі свету ад яго стварэння да 221 года н.э. Паводле меркавання Юлія свет быў створаны ў 5500 годзе да нараджэння Хрыста і павінен быў існаваць на працягу 6000 гадоў.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Sextus Julius Africanus // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Iulius Africanus // Catalogue of the Library of the Pontifical University of Saint Thomas Aquinas
  4. Iulius Africanus, Sextus // Medieval Manuscripts in Oxford LibrariesБадліянская бібліятэка.
  5. Африкан // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]