Серафім (Роўз)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Серафім
англ.: Seraphim Rose

Адукацыя
Дзейнасць іераманах, рэлігійны пісьменнік
Месца працы
Нараджэнне 13 жніўня 1934(1934-08-13)[1]
Смерць 2 верасня 1982(1982-09-02)[1] (48 гадоў)
Пахаванне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Серафім, свецкае імя Юджын Роўз (англ.: Eugene Dennis Rose, англ.: Seraphim Rose; 12 жніўня 1934, Сан-Дыега, Каліфорнія — 2 верасня 1982, Плаціна, Каліфорнія) — дзеяч Рускай праваслаўнай царквы за мяжой, духоўны пісьменнік, іераманах.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Амерыканец. Нарадзіўся ў пратэстанцкай сям’і. У 1956 годзе, скончыўшы каледж, паступіў у Акадэмію ўсходазнаўства ў Сан-Францыска. Захапляўся будызмам, працамі Лаа Цзы, вывучаў старажытнакітайскую мову, займаўся вывучэннем параўнальнага аналізу рэлігій.

Пасля наведвання рускага праваслаўнага сабора Усіх пакутуючых Радасці ў Сан-Францыска парваў з будызмам і пачаткаў наведваць праваслаўныя богаслужэнні, вучыць рускую мову, вывучаць кнігі аб Праваслаўі. У лютым 1962 годзе хрысціўся ў праваслаўе. У гэты час ён знаёміцца з нашчадкам рускіх эмігрантаў выпускніком праваслаўнай семінарыі ў Джорданвіле Глебам Падмашэнскім. Разам яны пачалі выдаваць бюлетэнь «Праваслаўны веснік», затым адкрылі пры храме краму «Праваслаўныя абразы і кнігі» — адну з першых у ЗША, якая стала адным з духоўных цэнтраў рускага праваслаўя ў Амерыцы. Юджын інтэнсіўна вывучаў рускую і царкоўнаславянскую мовы, быў чытальнікам у храме, скончыў тэалагічную школу ў Сан-Францыска.

У сярэдзіне 1960-х гадоў Юджын і Глеб вырашылі заснаваць праваслаўнае брацтва. У 1967 годзе на поўначы Каліфорніі ў лесе недалёка ад гарадка Плаціна быў набыты ўчастак зямлі, на якім быў збудаваны скіт. У 1969 годзе яны пераязджаюць у скіт, а ў 1970 годзе пастрыгаюцца ў манахі: Юджын пад імем Серафім (у гонар Серафіма Сароўскага), а Глеб пад імем Германа (у гонар Германа Аляскінскага). У манастыры яны працягваюць выдаваць «Праваслаўны веснік», пішуць і выдаюць працы духоўна-асветніцкага і багаслоўскага зместу, вядуць актыўную місіянерскую дзейнасць.

У 1977 году айцец Серафім пасвечаны ў святары. Памёр у 1982 годзе ва ўзросце 48 гадоў ад хваробы. Серафім (Роўз) — аўтар шматлікіх прац, якія аказалі вялікі ўплыў на праваслаўнае жыццё ў Амерыцы, выклікалі вялікую цікавасць у Расіі і актыўна перавыдаюцца і цяпер.

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France Seraphim Rose // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.