Славянскія краіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
     Заходнеславянскія краіны      Усходнеславянскія краіны      Паўднёваславянскія краіны

Славянскія краіны — рэгіён, дзе пражываюць славяне і кажуць на славянскіх мовах. Тэрыторыя адпавядае больш або меней Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, а таксама Паўночнай Азіі і складаецца з наступных краін: Беларусь, Балгарыя, Боснія і Герцагавіна, Паўночная Македонія, Польшча, Расія, Сербія, Славакія, Славенія, Прыднястроўе (непрызнаная дзяржава), Харватыя, Чарнагорыя, Чэхія і Украіна. Агульная плошча славянскіх краін — 18 703 000 кв².

У іншых еўрапейскіх краінах таксама ёсць славянскае насельніцтва — лужычане у Германіі (Лужыца), ліпаване у Румыніі, славенцы і харваты у паўночна ўсходняй Італіі і паўднёвай Аўстрыі, а таксама значныя славянскія дыяспары ў Заходняй Еўропе.

Краіна Насельніцтва Тэрыторыя - км² ВУП (млрд $)
Сцяг Беларусі Беларусь 9709722 207600 105246
Сцяг Расіі Расія 141856572 17098242 2087815
Сцяг Украіны Украіна 46293659 603700 320126
Сцяг Польшчы Польшча 38518241 312685 620868
Сцяг Чэхіі Чэхія 10199540 78866 248902
Сцяг Славакіі Славакія 5452987 48845 109587
Сцяг Сербіі Сербія 7365507 88361 77277
Сцяг Чарнагорыі Чарнагорыя 703505 13812 2974
Сцяг Славеніі Славенія 2006929 20253 54669
Сцяг Харватыі Харватыя 4486899 56542 68984
Сцяг Босніі і Герцагавіны Боснія і Герцагавіна 4438967 51129 27728
Сцяг Балгарыі Балгарыя 7389678 110910 86317
Сцяг Паўночнай Македоніі Паўночная Македонія 2057419 25713 17350
УСЯГО 278825656 18716278 3827843