Сётоку Тайсі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сётоку Тайсі
яп.: 聖徳太子
Прынц Сётоку (у цэнтры)
Прынц Сётоку (у цэнтры)
Crown Prince of Japan[d]
з 593
рэгент
з 593

Нараджэнне 7 лютага 574
Смерць 8 красавіка 622 (48 гадоў)
Месца пахавання
Бацька Yōmei[d]
Маці Anahobe no Hashihito no Himemiko[d]
Жонка Tojiko no Iratsume[d], Tachibana no Ōiratsume[d], Kashiwade no Hokikimo no Iratsume[d] і Princess Uji no Shitsukahi[d]
Дзеці Prince Yamashiro[d], Queen Umayako[d] і Queen Tsukishine[d]
Веравызнанне Buddhism in Japan[d]
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сётоку Тайсі (574-8 красавіка 622) — прынц-рэгент у Японіі перыяду Асука. Прыжыццёвае імя Умаяда.

Пасмяротнае імя Сётоку азначае «Дасканаламудры Дабрадзейны». Паводле легенды прынц валодаў здольнасцю рэагаваць адразу на дзесяць звернутых да яго прашэнняў. Прынц вельмі шануецца японскімі будыстамі, маецца таксама будысцкая школа Сётоку-сю, прысвечаная прынцу і прадстаўленая некалькімі храмамі ў Ікарузе.

Сётоку быў прыхільнікам будызму, ён заснаваў храмы Сітэно-дзі ў раёне Наніва (прэфектура Осака) і Хору-дзі ў Ікарузе, раёне Ямата (прэфектура Нара).

Прыняцце будызму ў краіне прывяло да вайны паміж вялікімі родамі Японіі. Абаронцы традыцыйных вераванняў, род Мананобэ быў разбіты родам Сога, які актыўна спрыяў распаўсюджванню замежнага вучэння. Перамога апошніх ўмацавала іх палітычнае лідарства. Сога пачалі пастаўляць жонак імператарскага роду і фактычна ўзурпавалі ўладу ў краіне. Пік іх славы прыпадае на гады жыцця Сога-но Умака (551—626), кіраўніка роду Сога і ўплывовага палітыка, які мяняў імператараў на японскім троне па ўласным жаданні. З яго дапамогай ўпершыню трон заняла жанчына — імператрыца Суйко (593—628), цётка прынца.

Зноскі

  1. Union List of Artist Names — 2014. Праверана 13 ліпеня 2018.