Сібіл Торндайк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сібіл Торндайк
Sybil Thorndike
Імя пры нараджэнні Агнес Сібіл Торндайк
Дата нараджэння 24 кастрычніка 1882(1882-10-24)
Месца нараджэння Гейнсбара, Лінкальншыр, Англія, Вялікабрытанія
Дата смерці 9 чэрвеня 1976(1976-06-09) (93 гады)
Месца смерці Лондан, Вялікабрытанія
Месца пахавання
Грамадзянства Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Муж Lewis Casson[d][2]
Дзеці Ann Casson[d], Christopher Casson[d], Mary Casson[d] і John Casson[d]
Адукацыя
Прафесія
Гады актыўнасці 1903—1970
Тэатр Олд Вік
Член у
Узнагароды
Кавалер ордэна Брытанскай імперыі
Кавалер ордэна Брытанскай імперыі
Ордэн Кавалераў Пашаны
Ордэн Кавалераў Пашаны
IMDb ID 0861345
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дама Агнес Сібіл Торндайк CH DBE (англ.: Agnes Sybil Thorndike, 24 кастрычніка 1882 — 9 чэрвеня 1976) — англійская актрыса.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У кіно дэбютавала стужкай Moth and Rust (1921), у наступным годзе з'явілася ў шэрагу нямых фільмаў, у тым ліку ў кінаверсіі кніг «Халодны дом», «Сабор Парыжскай Божай Маці», «Макбет», «Венецыянскі купец» і «Пунсовая літара» .

У 1927 годзе яна з'явілася ў кароткаметражнай экранізацыі п'есы Джорджа Бернарда Шоу «Святая Жанна», у якой паказана сцэна ў саборы. Сярод яе найбольш прыкметных кінапрац можна вылучыць ролю сястры Эдыт Кавел ў «Світанку» (1928), Элен ў «Ружы Цюдараў» (1936), генерал Бейнс ў «Маёр Барбары» (1941), місіс Гіл ў «Страху сцэны», каралева Вікторыя ў Мельба (1952) і каралева-ўдава ў «Прынцы і танцорцы» (1957, прэмія Нацыянальнага савета кінакрытыкаў ЗША за лепшую жаночую ролю другога плана). Яе апошняя роля ў кіно была ў фільме «Дзядзька Ваня» 1963 года.

У брытанскім фільме 2011 года «7 дзён і начэй з Мэрылін» ролю Сібіл Торндайк выканала англійская актрыса Джудзі Дэнч.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]