Сільвія Плат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сільвія Плат
англ.: Sylvia Plath
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Victoria Lucas[1]
Дата нараджэння 27 кастрычніка 1932(1932-10-27)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 лютага 1963(1963-02-11)[2][3][…] (30 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Otto Plath[d]
Маці Aurelia Plath[d]
Муж Ted Hughes[d]
Дзеці Frieda Hughes[d] і Nicholas Hughes[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэтка, пісьменніца, раманіст, эсэістка, аўтабіёграф, аўтар дзённіка, дзіцячая пісьменніца
Жанр спавядальная паэзія[d]
Мова твораў англійская
Прэміі
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
sylviaplath.info (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лонданскі дом, дзе жыла С. Плат.

Сільвія Плат (англ.: Sylvia Plath; 27 кастрычніка 1932 — 11 лютага 1963) — амерыканская паэтэса і пісьменніца, якая лічыцца адной з заснавальніц жанру «спавядальнай паэзіі» ў англамоўнай літаратуры.

Сільвія Плат была жонкай брытанскага паэта-лаўрэата Тэда Х'юза. Шлюб быў не толькі саюзам закаханых, але і творчым тандэмам, дзе вядучую ролю іграў Х'юз, а Плат забяспечвала яму магчымасць тварыць. Адносіны Плат і Х'юза скончыліся трагедыяй — на пачатку 1963 года, церпячы на цяжкую дэпрэсію, якая рушыла за разрывам з мужам, Сільвія скончыла жыццё самагубствам. У яе засталося двое дзяцей. Пасля смерці жонкі Х'юз заснаваў Estate of Sylvia Plath, які распараджаўся правамі на літаратурную спадчыну паэтэсы.

Пры жыцці Плат выйшаў толькі паэтычны зборнік «Калос» (The Colossus & Other Poems, Лондан, 1960) і паўаўтабіяграфічны раман «Пад шкляным каўпаком» (1963). У 1965 годзе быў апублікаваны зборнік «Арыэль», які атрымаў захопленыя водгукі крытыкі, стаў адным з галоўных бестселераў англа-амерыканскай паэзіі XX ст. У 1982 годзе за зборнік Collected Poems С. Плат атрымала пасмяротна Пулітцэраўскую прэмію.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

Паасобныя творы С. Плат на беларускую пераклалі Макс Шчур[5], Алена Якаўлева[6], Юлія Цімафеева.

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
  2. а б Sylvia Plath // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Sylvia Plath // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. https://poets.org/poet/sylvia-plath
  5. Лазар у спадніцы
  6. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.