Тапкапы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Тапкапы
турэцк.: Topkapı
Палац Тапкапы. Баб-ус-селям (Брама прывітання, або Сярэдняя брама). XV—XVI ст.
Палац Тапкапы. Баб-ус-селям (Брама прывітання, або Сярэдняя брама). XV—XVI ст.
41°00′46″ пн. ш. 28°58′59″ у. д.HGЯO
Краіна  Турцыя
Месцазнаходжанне Стамбул
Тып будынка Палац
Архітэктурны стыль асманская архітэктура[d]
Архітэктар Мехмед II Заваёўнік
Заснавальнік Мехмед II
Дата заснавання 1460[1]
Статус Музей
Сайт millisaraylar.gov.tr/… (тур.)
millisaraylar.gov.tr/… (англ.)
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тапкапы́ (турэцк.: Topkapı) — галоўны палац Асманскай імперыі да сярэдзіны XIX стагоддзя. Назва Тапкапы ў перакладзе з турэцкага азначае «гарматная брама» (турэцк.: top — гармата, kapı — брама, дзверы). Таксама вядомы як Сераль (фр.: Serail ад персідскага Serai — «вялікі дом, палац», які перайшоў у турэцк.: saray).

Палац размешчаны на мысе Сарайбурну, у месцы ўпадзення Басфора і Залатога Рога ў Мармуровае мора ў гістарычным цэнтры Стамбула. Плошча палаца складае больш за 700 тыс. кв. м., яго атачае сцяна даўжынёй у 1400 м.

Гісторыя палаца[правіць | правіць зыходнік]

Макет палацавага комплексу Тапкапы
Галерэя Залы прыёмаў султана

У 1453 годзе, пасля заваявання туркамі Канстанцінопаля, асманскі султан Мехмед Заваёўнік першапачаткова пасяліўся ў пабудаваным для яго палацы ў раёне цяперашняй стамбульскай плошчы Баязід. Ад гэтага палаца нічога не захавалася, аднак гарэм старога палаца з самага пачатку размяшчаўся ў Тапкапы. Гэты стары гарэм цяпер вядомы як «Кафляны павільён». Пасля таго як Мехмед Заваёўнік загадаў (у 14751478 гг.) збудаваць на развалінах палаца візантыйскіх імператараў новы палац — палац Тапкапы, «Кафляны павільён» апынуўся на ўскрайку гэтага новага палаца, але, тым не менш, стаў лічыцца самай старой яго часткай. Пры гэтым першыя 50 гадоў існавання Тапкапы захоўвалася сітуацыя, калі султанскі палац быў фактычна толькі рабочай рэзідэнцыяй султанаў, як гэта было і падчас існавання палаца Баязід. «Кафляны кіёск» з гарэмам знаходзіўся за межамі палацавага комплексу Тапкапы. Толькі пазней Раксалана — славянская наложніца, а затым жонка султана Сулеймана I, дамаглася ад яго пераносу гарэма ў султанскі палац Тапкапы, каб быць бліжэй да султана. Будаўніцтва гарэма Тапкапы пры Сулеймане I стала найбуйнейшай перабудовай палаца Тапкапы з моманту яго заснавання Мехмедам Заваёўнікам.

У наступныя стагоддзі (да 1854 года) палац Тапкапы дабудоўваўся і ўзбагачаўся. На працягу каля 400 гадоў палац заставаўся галоўным палацам Асманскай імперыі (у ім жылі і кіравалі 25 султанаў). У 1854 годзе султан Абдул-Меджыд I пераехаў у новую рэзідэнцыю — палац Далмабахчэ. У 1923 годзе, з усталяваннем рэспублікі, палац Тапкапы, як і іншыя палацы, па загадзе Мустафы Кемаля Атацюрка, быў абвешчаны музеем. Рэзідэнцыяй главы турэцкай дзяржавы стаў палац Далмабахчэ.

Уваход у залу паседжанняў Дывана

Структура палаца Тапкапы[правіць | правіць зыходнік]

Брама Баб-ус-саадэт (Брама Шчасця, або Брама белых еўнухаў). XV ст., дэкаравана ў XVIII ст.

Палац Тапкапы быў пабудаваны па прынцыпе чатырох двароў (аўлу), акружаных сцяной і падзеленых паміж сабой. Галоўная Брама Уладара ці Баб-ы Хюмаюн (асман. Bab-ı Hümayun‎) вядзе у першы двор, у якім знаходзіліся службовыя і дапаможныя памяшканні. За «Брамай Прывітання» ці Баб-ус-селям (асман. Babü's-selâm‎), у другім двары, размяшчаліся канцылярыя дывана і казна. Праходам у трэці двор служыць Брама Шчасця ці Баб-вус-саадэт (асман. Babü's-saadet‎). Тут размяшчаліся гарэм і эндэрун (унутраныя пакоі). У розных палатах унутраных пакояў размяшчалася школа Эндэрун — цэнтр падрыхтоўкі кіраўнічых кадраў. У чацвёртым двары знаходзяцца павільёны Рэван, Сафа і Меджыдые, вежа Башлала, мячэць Сафа, павільён для абразанняў, гардэробная і іншыя памяшканні.[2]

Музей[правіць | правіць зыходнік]

Экспазіцыя музея

У наш час палац Тапкапы з'яўляецца адным з найвядомых музеяў свету. Колькасць экспанатаў, выстаўленых для агульнага агляду, дасягае 65 000 адзінак — гэта толькі дзясятая частка калекцыі музея Тапкапы.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. https://www.millisaraylar.gov.tr/en/palaces/topkapi-palace Праверана 22 лютага 2021.
  2. История Османского государства, общества и цивилизации: В 2 т = Osmanli devleti ve medeniyeti tarihi. — М.: Восточная литература, 2006. — Т. 1: История Османского государства и общества. — С. 112—113. — XXXII+602 с. — 2 000 экз. — ISBN 5-02-018509-4.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Царква Святой Ірыны
  • Царква Святой Ірыны — адна з самых ранніх захаваных цэркваў Канстанцінопаля, размешчаная ў першым двары Тапкапы

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Fahir Iz (Hrsg.): Türkei. Topkapi, der Sultanspalast in Istanbul. Pawlak, Herrsching 1989, ISBN 3-88199-601-X
  • Gülru Necipoğlu: Architecture, Ceremonial, and Power - The Topkapi Palace in the Fifteenth and Sixteenth Centuries. New York 1991, ISBN 0-262-14050-0
  • Michael J. Roger und R. M. Ward: Schätze aus dem Topkapi Serail. Reimer, Berlin 1988, ISBN 3-496-01050-9

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]