Томас Іаган Зеебек

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Томас Іаган Зеебек
ням.: Thomas Johann Seebeck
Томас Іаган Зеебек
Томас Іаган Зеебек
Дата нараджэння 29 сакавіка (9 красавіка) 1770[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 снежня 1831(1831-12-10)[2][3] (61 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці August Seebeck[d]
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера фізіка
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Томас Іаган Зеебек (ням.: Thomas Johann Seebeck; 9 красавіка 1770, Талін10 снежня 1831, Берлін) — нямецкі фізік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Атрымаў медыцынскую адукацыю, жыў як прыватная асоба ў Іене, Байрэйце і Нюрнбергу, у 1818 пасяліўся ў Берліне, дзе быў абраны членам Акадэміі навук. Зеебек зрабіў некалькі адкрыццяў у оптыцы (каляровыя з'явы палярызацыі ў адна-і двухвосных крышталях, адкрытыя адначасова французскім фізікам Біё, а раней - Брустэрам у 1813 і Валастанам у 1814), акустыцы, у вучэнні аб цеплыні (размеркаванне цеплавых промняў у сонечным спектры), але асабліва - у галіне электрычнасці (адкрыццё ў 1821 тэрмаэлектрычных токаў; папярочнае намагнічванне). Зеебек шмат працаваў над вывучэннем хімічнага дзеяння святла і адкрыў, што гэта дзеянне не заканчваецца адразу па спыненні святла, але працягваецца і ў цемры вельмі доўгі час. Акрамя таго, Зеебек даў доследнае пацверджанне закону Брустэра пра сувязь паказчыка праламлення цела з вуглом поўнай палярызацыі.

У 1821 годзе адкрыў спосаб ахаладжэння рэчыва з дапамогай электрычнасці, названы яго імем. У 1822 годзе ён апублікаваў вынікі сваіх доследаў у артыкуле "Да пытання аб магнітнай палярызацыі некаторых металаў і руд, якая ўзнікае ва ўмовах рознасці тэмператур", апублікаваны ў дакладах Прускай акадэміі навук. У 1834 годзе быў адкрыты эфект Пельцье, адваротны эфекту Зеебека.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Thomas Johann Seebeck // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Thomas Johann Seebeck // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  4. Зеебек Томас Иоганн // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]