Узеір Гаджыбекаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Узеір Гаджыбекаў
азерб.: اوزئییر حاجی‌بَی‌اوو, Üzeyir Hacıbəyov
Дата нараджэння 6 (18) верасня 1885
Месца нараджэння
Дата смерці 23 лістапада 1948(1948-11-23)[1][2] (63 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Mirza Abdulhuseyn bey Hajibeyov[d]
Адукацыя
Прафесія дырыжор, кампазітар, музычны педагог, пісьменнік, журналіст, музычны этнограф, драматург
Кірунак опера, класічная музыка і Мугам
Прэміі
Сталінская прэмія 2-й ступені Сталінская прэмія 2-й ступені
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За абарону Каўказа» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
народны артыст СССР People's Artiste of the Azerbaijan SSR Заслужаны дзеяч мастацтваў Азербайджанскай ССР
IMDb ID 0354495
hajibeyov.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Узеір Абдул-Хусейн аглы Гаджыбекаў (азерб.: Üzeyir bəy Əbdülhüseyn oğlu Hacıbəyov; 18 верасня 1885 — 23 лістапада 1948) — азербайджанскі кампазітар, дырыжор, публіцыст, фельетаніст, драматург і педагог, сапраўдны член АН Азербайджана (1945), прафесар (1940), Заслужаны дзеяч мастацтваў Азербайджанскай ССР (1935), народны артыст Азербайджанскай ССР (1937), народны артыст СССР (1938), двойчы лаўрэат сталінскіх прэмій (19411946), дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 1-га і 2-га скліканняў (19371941), рэктар азербайджанскай дзяржаўнай кансерваторыі (19281929).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў пасёлку Агджабедзі Шушынскага павета ў сям'і сельскай пісара. У юным узросце браў урокі мугамных спеваў і навучаўся гульні на азербайджанскіх народных інструментах. З 1899 па 1904 гады вучыўся ў настаўніцкай семінарыі ў горадзе Горы. 1911 вучыўся ў Маскоўскай кансерваторыі, а ў 1912 — у Пецярбургскай.

З усталяваннем у Азербайджане савецкай улады (1920) кампазітар прадставіў у Народны камісарыят адукацыі Азербайджанскай ССР даклад аб неабходнасці адкрыцця музычнай акадэміі і народнай кансерваторыі, а таксама аб перадачы ім дамоў былых музычных школ. У наступныя гады Узеір Гаджыбекаў кіраваў створанай па яго ініцыятыве Азербайджанскай цюркскай музычнай школай. У 1925 годзе яго абралі дэпутатам Бакінскага Савета народных дэпутатаў, а ў наступным годзе ён стаў прарэктарам Азербайджанскай дзяржаўнай кансерваторыі.

У 1931 годзе Узеіра Гаджыбекаў арганізаваў аркестр народных інструментаў, а ў 1936 — дзяржаўны хор. 1939 кампазітара прызначылі рэктарам Азербайджанскай дзяржаўнай кансерваторыі і абралі членам арганізацыйнага камітэта I з'езда Саюза кампазітараў СССР. У верасні 1945 гады Гаджыбекаў быў прызначаны дырэктарам Інстытута мастацтваў АН Азербайджанскай ССР. Памёр кампазітар 23 лістапада 1948 ў Баку ад сардэчнай недастатковасці.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У творчасці Узеіра Гаджыбекава элементы азербайджанскай народнай музыкі былі прыстасаваныя да класічных еўрапейскіх традыцый. Гаджыбекаў лічыцца аўтарам першай азербайджанскай оперы — «Лэйла і Меджун». У цэлым жа Гаджыбекаў з'яўляецца аўтарам 7 опер і 3 аперэт. За выключэннем оперы «Кераглы», Гаджыбекаў таксама сам быў аўтарам лібрэта да сваіх твораў.

Гаджыбекаў стаў аўтарам адразу двух азербайджанскіх гімнаў — сучаснага, напісанага ў 1918 годзе на словы Ахмеда Джавада, і савецкага — на словы Самеда Вургуна, які быў афіцыйным гімнам Азербайджанскай ССР у 19441992 гадах.

Імем Гаджыбекава названы праспект у Баку, Бакінскага музычная акадэмія, Азербайджанскі дзяржаўны сімфанічны аркестр, а таксама заснавана ў Азербайджане Дзяржаўная прэмія за заслугі ў галіне культуры. Дзень нараджэння Узеіра Гаджыбекава, 18 верасня, адзначаецца ў Азербайджане як Дзень музыкі.

Зноскі

  1. Uzeyir Hajibeyov // Musicalics
  2. Uzeir Abdul Husein Ogli Hadžibekov // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]