Уільям Катберт Фолкнер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уільям Катберт Фолкнер
англ.: William Cuthbert Faulkner
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні англ.: William Cuthbert Falkner[1]
Дата нараджэння 25 верасня 1897(1897-09-25)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 ліпеня 1962(1962-07-06)[4][2][…] (64 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Murry Faulkner[d][6]
Жонка Estelle Oldham Faulkner[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці сцэнарыст, паэт, раманіст, навэліст, драматург, дзіцячы пісьменнік, пісьменнік
Гады творчасці 19191962
Кірунак літаратура мадэрнізму[d]
Жанр раман, апавяданне і сцэнарый
Мова твораў англійская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
кавалер Ордэна Мастацтваў і літаратуры
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уільям Катберт Фолкнер (англ.: William Faulkner; 25 верасня 1897 — 6 ліпеня 1962) — амерыканскі пісьменнік, найбуйнейшы прадстаўнік літаратуры «новай свядомасці». Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 1949 год.

Жыццё і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Оксфардскім універсітэце (штат Місісіпі; 1919—1920). Пачынаў як паэт (зборнік «Мармуровы фаўн», 1924). Першы яго раман «Салдацкая ўзнагарода» (1926) пра лёс «страчанага пакалення», раман «Маскіты» (1927) пра людзей мастацтва. Сусветную вядомасць набылі празаічныя творы, якія склалі своеасаблівую эпапею з жыцця амерыканскага Поўдня: раманы «Сартарыс», «Шум і лютасць» (абодва 1929), «Калі я памірала» (1930), «Свяцілішча» (1931), «Святло ў жніўні» (1932), «Авесалом, Авесалом!» (1936); трылогія «Вёсачка» (1940), «Горад» (1957), «Асабняк» (1959); цыклы аповесцей і апавяданняў «Няскораныя» (1938), «Сыдзі, Майсей» (1942) і інш. Аўтар раманаў-прыпавесцей «Пілон» (1935), «Прытча» (1954), «Выкрадальнікі» (1962), аповесці «Рэквіем па манашцы» (1951, інсцэніравана А. Камю), кніг нарысаў і эсэ і інш.

Яго творы шматгеройныя і шматпадзейныя, адметныя ўвагай да патаемнага існавання чалавека, поліфаніяй думак і пачуццяў, напластаваннем розных часоў, фрагментарнасцю, сюжэтнай разгалінаванасцю, насычаны біблейскімі алюзіямі.

Раманы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Soldiers' Pay» («Салдацкая ўзнагарода», 1926)
  • «Mosquitoes» («Маскіты», 1927)
  • «Sartoris (Flags in the Dust)» («Сартарыс», 1929)
  • «The Sound and the Fury» («Гоман і ятра»[7], 1929)
  • «As I Lay Dying» («Калі я памірала», 1930)
  • «Sanctuary» («Свяцілішча», 1931)
  • «Light in August» («Святло ў жніўні», 1932)
  • «Pylon» («Пілон», 1935)
  • «Absalom, Absalom!» («Авесалом, Авесалом!», 1936)
  • «The Unvanquished» («Няскораныя», 1938)
  • «If I Forget Thee Jerusalem (The Wild Palms/Old Man)» («Дзікія пальмы», 1939)
  • «Go Down, Moses» («Сыдзі, Майсей», 1942)
  • «Intruder in the Dust» («Апаганшчык праху», 1948)
  • «Requiem for a Nun» («Рэквіем па манашцы», 1951)
  • «A Fable» («Прытча», 1954)
  • «The Reivers» («Выкрадальнікі», 1962)
  • «The Hamlet» («Вёсачка», 1940)
  • «The Town» («Горад», 1957)
  • «The Mansion» («Асабняк», 1959)

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  2. а б William Faulkner // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. William Faulkner // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Фолкнер Уильям // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Find a Grave — 1996. Праверана 10 студзеня 2022.
  6. geni.com — 2006.
  7. Паводле перакл. Я. Максімюка.
  8. а б Фолкнер У. Пах вербены / Перакл. В.Небышынца; Сонца зойдзе ўвечары / Перакл. А. Асташонка // Крыніца № 8 (13), 1995.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дранько-Майсюк Л. Апошні нерв // Крыніца. 1995. № 13 (8);
  • Шаблоўская I. Уільям Фолкнер і Якуб Колас // Крыніца. 1995. № 13 (8);
  • Лявонава Е. Плыні і постаці. 3 гісторыі сусветнай літаратуры другой паловы XIX—XX стст. — Мн., 1998.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]