Фаціма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фаціма
араб. فَاطِمَةُ الزَّهْرَاء‎‎
Нараджэнне не раней за 604 і не пазней за 604
Смерць 14 снежня 632 (28 гадоў)
Месца пахавання
Бацька Магамет[1][2]
Маці Хадзіжа[d][1][2]
Муж Алі ібн Абу Таліб[3][1][…]
Дзеці Ум Кульсум бінт Алі[d][1], Зайнаб бінт Алі[d][1][4], Мухсін ібн Алі[d][1], Хасан ібн Алі[d][1][5] і Хусейн ібн Алі[d][6][1]
Веравызнанне іслам
Дзейнасць паэтка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фаціма бінт Мухамед (каля 605632) — дачка прарока Мухамеда і яго першай жонкі Хадзіджы. Замужам за Алі ібн Абі Талібам, пазней за чацвёртым праведным Халіфам (656—661). Ад яе дзяцей Хасана і Хусейна вядуць радавод ўсе нашчадкі прарока.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Фаціма — адзін з найбольш шанаваных жаночых вобразаў у мусульманскім свеце, з якім звязана мноства легенд, якія ўзніклі галоўным чынам у шыіцка-ісмаіліцкім асяроддзі. Існуюць паданні пра дзіўныя з’явы, якія суправаджалі зачацце Фацімы, цяжарнасць і роды яе маці Хадзіджы, шлюб Фацімы з Алі, пра цуды здзейненыя ёй пры жыцці і пасля смерці.

Лічыцца, што Фаціма — першая, хто ў Судны дзень увойдзе ў рай. Яе называюць сеідай (паннай) усіх жанчын на зямлі і на тым свеце.

Культ Фацімы нясе ў сабе шматлікія рысы культу хрысціянскай Багародзіцы. Адзначаюцца дзень нараджэння Фацімы (20-га рамадана) і некаторыя іншыя святы звязаныя з яе імем.

Паходжанне ад Фацімы падкрэслена ў назве ісмаіліцкай дынастыі Фацімідаў, якая кіравала ў Егіпце і Паўночнай Афрыцы ў X — XII стагоддзях.

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж Али-заде А. Фатима бинт Мухаммад // Исламский энциклопедический словарьМ.: Ансар, 2007. — ISBN 978-5-98443-025-8
  2. а б Али-заде А. Хадиджа бинт Хувайлид // Исламский энциклопедический словарьМ.: Ансар, 2007. — ISBN 978-5-98443-025-8
  3. Али бен-Аби-Талеб // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. АндреевскийСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. I. — С. 438.
  4. Али-заде А. Зайнаб бинт Али // Исламский энциклопедический словарьМ.: Ансар, 2007. — ISBN 978-5-98443-025-8
  5. Али-заде А. Хасан ибн Али // Исламский энциклопедический словарьМ.: Ансар, 2007. — ISBN 978-5-98443-025-8
  6. Али-заде А. Хусайн ибн Али // Исламский энциклопедический словарьМ.: Ансар, 2007. — ISBN 978-5-98443-025-8

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ислам. Словарь атеиста. — Москва. Политиздат, 1988. — С. 225.