Франц Хогенберг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Франц Хогенберг
нідэрл.: Frans Hogenberg
Дата нараджэння 1535[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1590[1][2][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак-гравёр, картограф, мастак, гравёр па медзі
Жанр партрэт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Ф.Гогенберг. «Эйндхавен падчас захопу ў 1583» (1585-90)

Франц Хо́генберг (Franz Hogenberg; 1535, Мехелен1590, Кёльн) — фламандскі гравёр, мастак, картограф.

Сын мюнхенскага гравёра, які пасяліўся ў Мехелене. (Фландрыя). Вучыўся і працаваў у Англіі, Антверпене, супрацоўнічаў з Абрагамам Артэліем, гравіраваў карты для першага геаграфічнага атласа Theatrum Orbis Terrarum (у тым ліку «карту Віда-Ляцкага»). У 1570 годзе ўцёк у Кёльн ад рэлігійных пераследаў, у 1572 годзе разам з кёльнскім тэолагам Георгам Браўнам заснаваў шматтомную серыю «Гарады зямнога свету» (Civitates Orbis Terrarum; апошні, шосты том выйшаў у 1618 годзе) — збор выяваў найважнейшых гарадоў свету, дзякуючы якой заходнееўрапейскі чытач упершыню пазнаёміўся з відарысамі некаторых гарадоў ВКЛ: Гродна, Вільні, Смаленска, гэтак званым Сігізмундавым планам Масквы і г. д. На картах і планах, створаных Хогенбергам ці пад яго рэдакцыяй, Белая Русь выступае як сінонім Маскоўскай дзяржавы.

Зноскі

  1. а б Frans / Franz Hogenberg // The Stuttgart Database of Scientific Illustrators 1450–1950 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Frans Hogenberg // Isidore — ISSN 2271-3816 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 снежня 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]