Францішак Бялінскі (1683—1766)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Францішак Бялінскі, 1683—1766)
Францішак Бялінскі
польск.: Franciszek Bieliński
Францішак Бялінскі
Францішак Бялінскі
Герб «Юноша»
Герб «Юноша»
Сцяг Ваявода хэлмінскі
1725 — 1732
Папярэднік Якуб Зыгмунт Рыбінскі
Пераемнік Ян Ансарый Чапскі
Маршалак надворны каронны
1732 — 1742
Папярэднік Стэфан Патоцкі
Пераемнік Ежы Аўгуст Мнішак
Маршалак вялікі каронны
1742 — 1766
Папярэднік Юзаф Мнішак
Пераемнік Станіслаў Любамірскі

Нараджэнне 1683[1][2][…]
Смерць 8 кастрычніка 1766(1766-10-08)[3][4]
Род Бялінскія
Бацька Казімір Людвік Бялінскі
Маці Людвіка Марыя Марштын
Жонка Дарота Генрыета Пшабендоўская
Дзеці няма
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Дзейнасць палітык, дзяржаўны дзеяч
Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Франці́шак Бялі́нскі (польск.: Franciszek Bieliński; 16838 кастрычніка 1766, Варшава) — маршалак вялікі каронны, ваявода хэлмінскі. З шляхецкага роду Бялінскіх герба «Юноша», сын Казіміра Людвіка Бялінскага.

Староста мальбаркскі, з 1713 староста чэрскі (да 1726) і гарвалінскі (да 1757), чашнік каронны, падскарбі прускіх зямель (да 1738) і староста брадніцкі (да 1750), з 1715 староста груецкі, з 1717 асецкі (да 1757), у 1720 атрымаў 2 вёскі ў Асецкім старостве, з 1725 ваявода хэлмінскі, з 1726 дзяржаўца розембергскі і межашынскі, у 1730 перадаў юрбаркскае староства Чартарыйскім, з 1730 староста мірахоўскі (да 1745) і кавалеўскі, з 1732 маршалак надворны каронны, з 1742 маршалак вялікі каронны. У 1733 разам з братам Міхалам падпісаў акт варшаўскай генеральнай канфедэрацыі. Апроч таго староста лаўтэнбергскі да 1730, пільзненскі 1744, рагатынскі з 1759, дзяржаўца старагродскі з 1734 і стромецкі з 1735. Кавалер ордэна Белага Арла (1730). Знакаміты тым, што спрычыніўся да ўпарадкавання Варшавы.

У 1730 ажаніўся з Даротай Генрыетай з Пшабендоўскіх, падскарбянкай вялікай кароннай, удавой Яна Мікалая Радзівіла, новагародскага ваяводы. Дзяцей не меў.

Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Дбаў пра парадак у Варшаве і сувора караў за парушэнне пакою караля. Таксама знакаміты разбудовай і ўпарадкаваннем сталіцы. У 1742 узначаліў Брукавую камісію, у выніку чаго да 1762 большасць вуліц горада была брукаванай. У 1757 заснаваў у Варшаве юрыдыку Бяліна. У гонар яго ў Варшаве ў 1770 названая Маршалкоўская вуліца.

5 лютага 1752 выдаў прывілей для Острува Велікапольскага, згодна з якім была створана першая ў Польшчы пажарная брыгада. Дамогся ў 1750-я для чэрскай і ліўскай шляхты права вырашаць маёмасныя справы не ў касцёльных судах, чым пасля скарысталіся шляхцічы з іншых ваяводстваў.

Зноскі

  1. Pas L. v. Franciszek Bielinski // Genealogics — 2003. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Franciszek Bieliński // NUKAT — 2002.
  3. Franciszek Bieliński h. Junosza // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  4. Urzędnicy centralni i nadworni Polski XIV-XVIII wieku / пад рэд. A. GąsiorowskiKórnik: Biblioteka Kórnicka, 1992. — С. 81. — 220 с. — ISBN 83-85213-04-X

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Helena Waniczkówna: Bieliński Franciszek h. Junosza. W: Polski Słownik Biograficzny. T. 2: Beyzym Jan — Brownsford Marja. Kraków: Polska Akademia Umiejętności — Skład Główny w Księgarniach Gebethnera i Wolffa, 1936, s. 47-50. Reprint: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Kraków 1989, ISBN 83-04-03291-0