Фрыдрых Роберт Гельмерт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фрыдрых Роберт Гельмерт
Friedrich Robert Helmert
Фрыдрых Роберт Гельмерт
Фрыдрых Роберт Гельмерт
Дата нараджэння 31 ліпеня 1843(1843-07-31)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 чэрвеня 1917(1917-06-15)[1][2][…] (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, surveyor, статыстык, выкладчык універсітэта, фізік
Навуковая сфера геадэзія
Месца працы
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Wilhelm Gottlieb Hankel[d] і Wilhelm Scheibner[d][4]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фрыдрых Роберт Гельмерт (ням.: Friedrich Robert Helmert; 31 ліпеня 1843, Фрайберг (Саксонія) — 15 чэрвеня 1917, Патсдам) — германскі навуковец-геадэзіст, замежны член-карэспандэнт Расійскай акадэміі навук (1907), член Прускай акадэміі навук, член Шведскай каралеўскай акадэміі навук (1905); за свае працы быў узнагароджаны некалькімі дзесяткамі нямецкіх і замежных ордэнаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Фрыдрых Роберт Гельмерт нарадзіўся 31 ліпеня 1843 года ў Саксоніі ў горадзе Фрайберг.

Атрымаў адукацыю ў Дрэздэне і па заканчэнні курса політэхнікума ў 1863 годзе паступіў асістэнтам на саксонскую трыянгуляцыю. За сачыненне «Studien über rationelle Vermessungen» атрымаў ў 1868 годзе ступень доктара філасофіі і прызначаны назіральнікам у Гамбургскую абсерваторыю. Падчас працы ў абсерваторыі адкрыў месяцавы кратар, які ў цяперашні час носіць яго імя «Helmert».

У 1870 годзе быў прызначаны прафесарам геадэзіі ў Аахенскі політэхнічны інстытут.

З 1886 года займаў пасаду дырэктара прускага геадэзічнага інстытута ў горадзе Патсдаме і адначасова (з 1887) з’яўляўся прафесарам геадэзіі Берлінскага ўніверсітэта.

Зноскі

  1. а б F.R. Helmert — 2009.
  2. а б F.R. Helmert // KNAW Past Members Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
  4. Матэматычная генеалогія — 1997.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]