Фрыдрых Фробель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фрыдрых Вільгельм Аўгуст Фробель
ням.: Friedrich Wilhelm August Fröbel
Дата нараджэння 21 красавіка 1782(1782-04-21)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 чэрвеня 1852(1852-06-21)[1][2][…] (70 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Louise Fröbel[d]
Род дзейнасці педагог, пісьменнік-дакументаліст, настаўнік, пісьменнік, футбаліст
Навуковая сфера logistics engineer[d] і езуіты
Альма-матар
Вядомы як стваральнік першага дзіцячага садка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фрыдрых Вільгельм Аўгуст Фробель або Фрэбель[5] (ням.: Friedrich Wilhelm August Fröbel, 21 красавіка 1782, Обервайсбах, Германія — 21 чэрвеня 1852) — нямецкі педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Гётынгенскі і Берлінскі ўніверсітэты (1813).

Ствараў выхавальныя ўстановы для дзяцей дашкольнага ўзросту ў вёсках Цюрынгіі. У 18331840 гадах узначальваў сіроцкі прытулак у г. Бургдорф. У 1851 годзе гэтыя ўстановы зачынены ўладамі, а Фробель абвінавачаны ў прапагандзе сацыялістычных ідэй і атэізму.

Погляды[правіць | правіць зыходнік]

На яго погляды паўплывалі педагагічная канцэпцыя І. Г. Песталоці, ідэі нямецкай класічнай філасофіі.

Адстойваў прынцыпы даступнасці адукацыі для ўсіх дзяцей і дэмакратычны падход да адукацыйнай палітыкі. Лічыў, што ўсебаковае развіццё асобы магчыма, калі педагагічны працэс накіраваны на стварэнне непарыўных сувязей паміж мысленнем і дзеяннем, пазнаннем і ўчынкамі, ведамі і ўменнямі. Развіццё здольнасцей чалавека звязваў з яго працоўнай дзейнасцю.

Распрацаваў тэорыю гульні і методыку рухавых гульняў. Яго канцэпцыя паўплывала на вылучэнне дашкольнай педагогікі ў самастойную педагагічную дысцыпліну; сістэма выхавання стала пашыранай ў краінах Заходняй Еўропы, ЗША, Расіі і інш. У 18711917 гадах дзейнічалі Петраградскія фробелеўскія курсы, у 19081917 гадах — Фробелеўскі жаночы педагагічны інстытут у Кіеве.

Зноскі

  1. а б Friedrich Froebel // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Friedrich Wilhelm August Fröbel // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. Паводле БЭ, Т.16

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 576 с.: іл.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]