Фрыдрых Хаберлант

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фрыдрых Хаберлант
Дата нараджэння 21 лютага 1826(1826-02-21)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 мая 1878(1878-05-01)[1] (52 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці лепідаптэрыст, прафесар, хімік
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фрыдрых Хаберлант (21 лютага 1826, Браціслава1 мая 1878, Вена) — аўстрыйскі натураліст. Бацька Г. Хаберланта.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў сельскагаспадарчую школу ў Машанмадзьяравар (1849); з 1851 года ад’юнкт, з 1853 года прафесар сельскагаспадарчага інстытута, створанага ў 1850 годзе на аснове гэтай школы, з 1869 года кіраўнік станцыі шаўкаводства ў Герцы, з 1872 года прафесар батанікі ў Вышэйшай сельскагаспадарчай школе ў Вене. Вырашаў праблемы земляробства і раслінаводства з пазіцый фізікі і фізіялогіі раслін. Даследаваў усе фазы развіцця сельскагаспадарчых раслін і ўплыў на іх знешніх фактараў, залежнасць вільгацеўтрымальнай здольнасці глебы ад тэмпературы, вымярзання раслін і інш. Аўтар прац па штучнай ірыгацыі, акліматызацыі, шаўкаводстве, барацьбе са шкоднікамі і інш.

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.