Фрыц Габер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фрыц Габер
ням.: Fritz Haber
Дата нараджэння 9 снежня 1868(1868-12-09)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 студзеня 1934(1934-01-29)[3][1][…] (65 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Clara Immerwahr[d] і Charlotte Haber[d]
Дзеці Hermann Haber[d] і Ludwig F. Haber[d]
Род дзейнасці хімік, фізік, інжынер, навуковы работнік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера Фізічная хімія
Месца працы Швейцарская вышэйшая тэхнічная школа Цюрыха, Універсітэт Карлсруэ
Навуковая ступень доктар філасофіі (1896)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Роберт Бунзен
Вядомы як Угнаенні, Выбуховыя рэчывы, працэс Габера, рэакцыя Габера-Вейса, хімічная зброя
Член у
Узнагароды Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па хіміі (1918)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фрыц Габер (ням.: Fritz Haber; 9 снежня 1868, Брэслау, Германія, цяпер Уроцлаў, Польшча — 29 студзеня 1934, Базель, Швейцарыя) — нямецкі хімік. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1918) за ўклад у ажыццяўленне сінтэзу аміяку, неабходнага для вытворчасці ўгнаенняў і ўзрыўчаткі. Разам з Максам Борнам прапанаваў цыкл Борна-Габера, як метад ацэнкі энергіі крышталічнай рашоткі цвёрдых рэчываў, утвораных іоннымі сувязямі. Габера называюць «бацькам хімічнай зброі» за яго працы ў галіне распрацоўкі і прымянення хлору і іншых атрутных газаў падчас Першай сусветнай вайны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і хасідаў, адной з найстарэйшых у горадзе. Маці Габера памерла падчас родаў. Яго бацька быў вядомым у горадзе гандляром. Пазней Габер адмовіўся ад іўдаізму і прыняў хрысціянства. У 1886—1891 гадах навучаўся ў Гайдэльбергскім універсітэце пад кіраўніцтвам Роберта Бунзена, у Берлінскім універсітэце ў групе Аўгуста Вільгельма Гофмана і ў Тэхнічным каледжы Шарлотэнбург пад кіраўніцтвам Карла Лібермана. У 1901 годзе Габер ажаніўся з Кларай Імервар. Клара таксама была хімікам і была катэгарычна супраць работ Габера ў галіне хімічнай зброі. Пасля адной са спрэчак з мужам на гэту тэму яна здзейсніла самагубства, стрэліла сабе ў сэрца. Іх сын Герман, народжаны ў 1902 годзе, пазней таксама ўчыніць самагубства, не вытрымаўшы сораму за распрацаваную яго бацькам хімічную зброю і наступствы яе прымянення. Перш чым пачаць сваю ўласную навуковую працу, Герман працаваў у бацькі і ў Швейцарскай вышэйшай тэхнічнай школе Цюрыха разам з Георгам Лангам.

У 1933 годзе, нягледзячы на падтрымку нацыстаў, Габер вымушаны эміграваць у Англію, дзе нейкі час працаваў у Кембрыджскім універсітэце. Памёр у 1934 годзе ў швейцарскім Базелі, дзе і пахаваны ў сямейным склепе побач жонкі.[7]

Зноскі

  1. а б Fritz Haber // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Fritz Haber // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Габер Фриц // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  5. Габер Фриц // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  6. NNDB — 2002.
  7. https://iwroclaw.com/ru/eternal-fricz-gaber-uchenyj-iz-vroczlava-sozdavshij-iskusstvennye-udobreniya-i-udushayushhij-gaz-iprit

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]